Грамадства11

Z-сімволіка ў Расіі больш не ў трэндах

Попыт на тавары ў падтрымку вайны моцна ўпаў — як і цэны на іх

Кошт атрыбутыкі з сімваламі расійскага ўварвання ва Украіну падае ўсе апошнія месяцы, вынікае са звестак агрэгатараў, на якія звярнуў увагу тэлеграм-канал «Можем объяснить». Менш стала і каментароў да гэтых тавараў, што азначае істотнае зніжэнне попыту на іх.

Тавары з сімваламі «спецаперацыі» прадаюцца на ўсіх буйных расійскіх пляцоўках (Wildberries, Ozon і «Яндэкс.Маркет»). Аднак дынаміка цэн цяпер даступная толькі на Wildberries, астатнія анлайн-крамы адключылі яе яшчэ ў сакавіку.

Падае попыт як на адзенне, так і на налепкі, значкі і сцягі. Напрыклад, футболкі з сімвалам Z патаннелі прыкладна ў паўтара-два разы (некаторыя — нават у тры разы). Водгукаў да іх таксама стала менш — у параўнанні з сакавіком-красавіком. Падае ў цане і адзенне з фразамі накшталт «Zа Расію», «Мне не сорамна», «Сваіх не кідаем».

Напрыклад, самая папулярная Z-футболка ад вытворцы «Рускі свет» патаннела з 2028 да 1225 расійскіх рублёў. Перасталі карыстацца папулярнасцю налепкі на аўтамабілі з Z-сімволікай, а таксама значкі. Налепка «Мне не сорамна» і значкі Z таксама патаннелі.

Моцна таннее і прапагандысцкая канцылярыя, напрыклад, вокладкі для пашпартоў, школьныя дзённікі і кнігі. Так, абясцэнілася кніга «Сіла v праўдзе» Уладзіміра Кікнадзэ, прэзентацыю якой у кастрычніку праводзіў былы міністр культуры Уладзімір Мядзінскі. На тым мерапрыемстве ён заявіў, што ўвесь журфак МДУ забіты «стварэннямі» з ліку лібералаў.

Некаторыя крамы здымаюць з продажу тавары з Z-сімволікай. Як паведамляў RTVI, уся прапагандысцкая атрыбутыка знікла з сайта сэрвісу друку на футболках «Всемайки». Пра гэта распавяла крыніца, блізкая да кампаніі. Раней, па яе словах, на сайце быў прадстаўлены шырокі пералік такой прадукцыі — футболкі, талстоўкі, худзі і іншае.

Каментары1

  • Суповой пакетик
    23.11.2022
    Недолго муZыка играла... И слава Богу!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць