Вайна22

70% кіеўцаў застаюцца без электрычнасці

Каля 70% жыхароў Кіева застаюцца без электрычнасці на раніцу 24 лістапада. Пра гэта паведаміў мэр горада Віталь Клічко ў тэлеграм-канале.

Водазабеспячэнне, па словах Клічко, аднавілі на левым беразе, на правым вада павінна з'явіцца ў першай палове дня.

Дакладныя тэрміны вяртання электрычнасці невядомыя. Гэта будзе залежаць ад аднаўлення балансу ў энергасістэме Украіны, заявіў Клічко.

Праблемы з электрычнасцю застаюцца ў Адэсе, паведамляюць мясцовыя ўлады. У прыватнасці, у горадзе сёння не будзе працаваць электратранспарт.

У Мікалаеўскай вобласці з-за росту спажывання электрычнасці з раніцы не хапае магутнасцяў у сістэме для падлучэння наступных спажыўцоў, піша кіраўнік адміністрацыі рэгіёна Віталь Кім. У Днепрапятроўскай вобласці без электрычнасці застаюцца да 50% жыхароў, паведамляе кіраўнік адміністрацыі рэгіёна Валянцін Рэзнічэнка.

Напярэдадні Мінэнерга Украіны заявіла, што пасля ракетнага абстрэлу ўсе АЭС краіны і большасць ЦЭС і ГЭС былі абясточаныя.

Каментары2

  • няёмкае пытаннечка
    24.11.2022
    работники мэрии города и члены семьи мэра входят в эти 70% тоже?
  • Грышка
    24.11.2022
    Расея нясе ў сьвет фізычную, маральную й духоўную цемру.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць