Культура

Выйшла кніга тапанімічных паданняў «У Лепелі лепей…»

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга тапанімічных паданняў «У Лепелі лепей…», якую склалі дасведчаныя навукоўцы Т. В. Валодзіна і Т. І. Кухаронак. Выданне адкрывае серыю «Легенды і паданні зямлі беларускай», піша «Звязда».

Сімпатычным і вызначальным эпіграфам адкрываецца кніга «У Лепелі лепей…»: «У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў…» (Пятрусь Броўка). Старонкі зборніка, старонкі легенд і паданняў пра ўзнікненне назваў гарадоў і вёсак Беларусі гучаць як сапраўдная музыка. Тут і кароткія кампазіцыі, і сюіты, і іншыя творы, у якіх даецца абгрунтаванне назваў паселішчаў, прыдуманае народам. У прадмове да кнігі гаворыцца: «Народныя аповеды пра ўзнікненне назваў паселішчаў прынята называць тапанімічнымі паданнямі, ад запазычанага з грэчаскай мовы слова «тапонім» («месца», «імя»). Такія паданні часта заснаваны на так званай народнай этымалогіі, а гэта значыць, вытлумачэнне назвы абапіраецца на сугучча з іншымі, зразумелымі словамі ці выразамі. Ну хіба жылі на месцы сучаснага Слоніма сланы? Але ж падабенства слоў дазволіла безыменнаму аўтару пасяліць гэтых жывёл на нашай Гарадзеншчыне. Ці ўзгадаем пра сто лінёў, які нібыта вылавіў нейкі ўмелец на месцы сучаснага Століна.

Частка назваў вёсак ці гарадкоў утварылася ад імёнаў іх першанасельнікаў ці яркіх асоб, як Клімавічы, абавязаныя дужаму Кліму, ці ад вымаўленых кімсьці важных слоў, як Гомель, які атрымаў сваю назву ад воклічаў «Го! Мель!» <…> Тапанімічныя паданні — сапраўды, часцей трагічныя і ў той жа час павучальныя гісторыі, галоўнымі героямі якіх выступаюць не столькі людзі, колькі вернасць і здрада, спагада і злосць, дабро і зло. Але гэта зусім не казкі, іх прыдумвалі і расказваюць не для таго, каб забаўляць каго-небудзь ці прыемна бавіць час. Гэта аповеды з выразнай пазнавальнай і вытлумачальнай мэтай…»

Тэксты, сабраныя ў прыгожа аформленым зборніку (мастак — Г. Каліноўская), знаёмяць нас з паданнямі пра паходжанне назваў наступных паселішчаў: Брэст, Бялынічы, Бяроза, Віцебск, Валожын, Гомель, Добруш, Зэльва, Івацэвічы, Івянец, Калінкавічы, Камянец, Капыль… Тыраж выдання — 1200 экзэмпляраў.

Кнігу «У Лепелі лепей…» можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць