Эканоміка

«Мы, груба кажучы, кампанія Лукашэнкі». Прадавец беларускіх трактароў у Літве спыняе дзейнасць з-за санкцый

Пасля таго як Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў Літвы (СРФП) унесла гандлёвую кампанію Мінскага трактарнага завода MTZ Traktorius, зарэгістраваную ў Вільні, у спіс падсанкцыйных, кіраўнік кампаніі заявіў, што яна будзе вымушаная спыніць дзейнасць, піша Delfi.lt.

Фота: DELFI / Orestas Gurevičius

Служба паведамляе, што кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза з-за яе сувязяў з Лукашэнкам і некаторымі беларускімі чыноўнікамі. Кіраўнік кампаніі Вірджыніюс Ліберыс кажа, што кампанія не можа карыстацца сваімі сродкамі, у выніку чаго будзе вымушаная спыніць дзейнасць.

«У выніку гэтага рашэння адзіны банкаўскі рахунак, які быў у кампаніі, заблакаваны, таму кампанія страціла магчымасць рабіць якую-небудзь дзейнасць. Дзейнасць будзе спыненая і завершаная. У нас няма іншага выйсця», — сказаў Ліберыс.

Кампанію ў спіс падсанкцыйных дадалі толькі ў лістападзе, хоць сродкі на банкаўскім рахунку былі замарожаныя, па словах менеджара, яшчэ ў чэрвені.

Па словах кіраўніка, MTZ Traktorius — гэта кампанія, якая ўскосна кантралюецца Мінскім трактарным заводам: «Мы, груба кажучы, кампанія Лукашэнкі».

Як кажа Ліберыс, у заснаванай у 2020 годзе кампаніі было тры супрацоўнікі, адзіным відам дзейнасці быў продаж трактароў у Літве. Па даных літоўскага Цэнтра рэестраў, MTZ Traktorius атрымала 1,3 млн еўра даходу і страціла 18 тыс. еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць