Аператыўнікі сталічнага УБЭПа затрымалі 43-гадовага мінчука і яго 63-гадовую саўдзельніцу, якія завалодалі вялікай партыяй тавару і не збіраліся за яго плаціць, паведамляе прэс-служба МУС.

Праз інтэрнэт яны знайшлі трох расійскіх пастаўшчыкоў, у якіх дамовіліся купіць 150 тон кавуноў з адтэрміноўкай плацяжу. Цалкам разлічыцца абяцалі пасля рэалізацыі тавару ў Мінску. Атрымаўшы ўсю партыю на больш чым 2,7 мільёна расійскіх рублёў (43 тысячы беларускіх), яны прадалі кавуны на рынку танней за сабекошт.
Атрыманыя грошы патрацілі на асабістыя патрэбы і перасталі выходзіць на сувязь з пастаўшчыкамі, якія ў выніку звярнуліся ў міліцыю.
Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.
Каментары