Свет22

Санкцыі супраць Расіі пачынаюць даваць эфект ГРАФІК

Гэты графік паказвае, што санкцыі супраць Расіі дзейнічаюць і як яны дзейнічаюць. 

Шэры графік — цана нафты Brent, еўрапейскага сорту-арыенціра. Чорны графік — цана сорту нафты Urals, асноўнага сорту расійскай нафты. Блакітны — Espo, гэта нафта з расійскага Усходу.

Як бачыце, тры гэтыя сарты да вайны каштавалі прыкладна аднолькава. З пачаткам вайны, з увядзеннем санкцый, Расія прадавала сваю нафту з вялікім дысконтам — каля 20—40 даляраў за бараль, г. зн. каля 140—300 даляраў за тону. Але адразу пасля пачатку вайны, з улікам няпэўнасці і цяжкасці адаптацыі да новых умоў, цана нафты ўзляцела да гістарычна рэкордных вышынь. Таму сумы даходаў Расіі, нават хоць аб’ёмы экспарту ўпалі, заставаліся прыкладна нязменныя.

Цяпер жа цана апусцілася, але дысконт на расійскую нафту застаецца. Такім чынам, Расія ў гэтым месяцы ўжо атрымае за нафту істотна менш, чым гэта бывала раней.

Пакуль ніхто да канца не ведае, што будзе з нафтавым рынкам далей. Калі столь цэнаў на нафту, уведзеная краінамі «Вялікай сямёркі», будзе дзейнічаць паспяхова, яна прывядзе да істотнага падзення экспартных даходаў Расіі. Бо львіную долю іх прыносіць продаж нафты і газу. У Расіі мала іншых канкурэнтаздольных тавараў.

Чаму Захад не мог увесці столь цэнаў раней? Па-першае, рэзкі абрыў патокаў нафты і газу мог прывесці да рэзкага росту цэнаў на іх, і Расія апынулася б у выйгрышы. Захад пераарыентаваўся паступова. Па-другое, патрэбны быў час, каб пралічыць варыянты і дамовіцца. 

Калі падзенне даходаў ад нафты стане працяглым, Маскве стане цяжэй фінансаваць імперыялістычную вайну і беларускага сатэліта.

Каментары2

  • Алесь
    12.12.2022
    Пайшла сьпякота! Так трымаць! Давiць пуцiнскую пачвару! Хутка траву будуць есьцi.
  • Vir
    13.12.2022
    Espo poki toļki paūtaraje "vykrutasy" Brenta... Vysnovy aūtara artykulu poki nieļha prymac`, jak fakt.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць