Свет22

«Закопвалі жыўцом і пагражалі прастрэліць калені»: Мабілізаваны расіянін распавёў пра збіццё і катаванні пасля размовы з журналістамі

Мабілізаваны жыхар Бранскай вобласці Раман Мартынаў падаў заяву ў СК, паскардзіўшыся на катаванні. Пра гэта паведамляе кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў.

Фота: AP

Увосень у канале Astra з'явіліся відэа, дзе расійскія вайскоўцы распавядаюць, што іх сілком трымаюць у падвалах на тэрыторыі самаабвешчанай «ЛНР» праз іх адмову ісці на перадавую без падрыхтоўкі. Пасля гэтага Мартынава западозрылі ў зносінах з журналістамі і, па яго словах, падверглі катаванням.

Мартынаў распавёў, што яго збілі, кінулі ў каналізацыйны калодзеж і пагражалі закапаць там жыўцом. «Мяне паставілі на калені тварам да сцяны, стрэлілі з аўтамата і сказалі, што проста цяпер могуць прастрэліць мне калені», — паведаміў ён.

15 лістапада Мартынава накіравалі на ваенна-медыцынскую камісію. Ён змог дабрацца да Масквы, дзе звярнуўся па дапамогу да адваката праваабарончага праекта «Ваенны амбудсмен», піша Чыкаў.

Праваабаронца таксама распавёў, што Мартынава, мабілізаванага 24 верасня, практычна без падрыхтоўкі адправілі на перадавую ў самаабвешчанай «ЛНР».

Каментары2

  • Грышка
    13.12.2022
    Вось, «маральная перавага» й «хрысьціянская цнота» «русского мира». (Сарказм)
  • Per aspera
    15.12.2022
    Нечалавечы твой воблік цяпер, матухна-расея, зусім стаў нечалавечы...

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць