Навука і тэхналогіі44

Навукоўцы даведаліся, з чым звязана хуткае засваенне роднай мовы немаўлятамі

Французскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе PNAS даследчы артыкул, у якім апісалі прынцып хуткага засваення роднай мовы маленькімі дзецьмі ва ўзросце ад 1 да 2 гадоў.

Фота: pixabay.com

«Немаўляты пачынаюць вучыць словы з неверагоднай хуткасцю ўжо на другім годзе свайго жыцця. Згодна з тэорыяй «сінтаксічнай загрузкі», для такога эфектыўнага вывучэння слоў яны выкарыстоўваюць падказкі, схаваныя ў граматыцы роднай мовы.

Дакладна невядома, як у немаўлят з бедным слоўнікавым запасам атрымліваецца засвойваць складаныя ўзаемасувязі паміж словамі і граматыкай. Аднак, дзякуючы выкарыстанню сістэмы адсочвання маторыкі вачэй і прагляду карцінак з кароткімі відэаролікамі, высветлілася, што дзеці ва ўзросце ад 1 да 2 гадоў сапраўды могуць не толькі хутка засвойваць новыя ўзаемасувязі паміж словамі і граматычныя канструкцыі, але і выкарыстоўваць гэтыя сувязі для вывучэння большай колькасці новых слоў.

Гэта азначае, што дзеці ясельнага ўзросту, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову, ужо маюць здольнасць на ляту выкарыстоўваць сувязі паміж моўнымі элементамі і самастойна кантраляваць працэс саманавучання з дапамогай сістэмы эфектыўных моўных скарачэнняў», — расказалі навукоўцы.

Высветліць гэта даследчыкам дапамог эксперымент, які яны правялі з удзелам звыш 20 дзяцей узростам каля 20 месяцаў.

Пачатковы этап эксперыменту заключаўся ў праглядзе карцінак і кароткіх відэаролікаў, на якіх былі намаляваныя адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы разам з агучваннем і напісаннем іх назваў. Таксама былі асобныя і сумесныя ўжыванні гэтых назваў у розных простых сказах і канструкцыях (нават гучалі назвы такіх істот і прадметаў, якіх не было ані на відэа, ані на карцінках).

Затым дзецям паказалі іншыя карцінкі і відэа, аднак на іх з'явіліся ўжо новыя прадметы і істоты (назвы якіх гучалі ўпершыню, але без паказу іх саміх), а выгляд першапачатковых паняццяў быў крыху зменены. І ўсё гэта ўжо не суправаджалася напісаннем і агучваннем назваў, як было раней.

Задачай дзяцей было якраз вызначыць сувязь паміж словамі і іх выявамі, а мэтай эксперыменту было пры дапамозе сістэмы адсочвання маторыкі вачэй вызначыць, як хутка немаўляты выбудоўваюць падобную сувязь, як доўга глядзяць на пэўныя рэчы і як часта даюць правільныя адказы.

«Мы выявілі, што немаўляты могуць вывучаць і выкарыстоўваць сінтаксічна-семантычную сувязь у сваёй роднай мове менш чым за 30 хвілін. Падобная хуткасць сведчыць, што чым больш падобных сувязяў будуюць маленькія дзеці, тым яшчэ хутчэй яны вывучаюць родную мову. Гэта фактычна пацвярджае тэорыю «сінтаксічнай нагрузкі», якая да гэтага даказвалася толькі камп'ютарным мадэляваннем», — падвялі вынікі навукоўцы.

Каментары4

  • хтосьці
    16.01.2023
    Гаворка відавочна пра першую мову (яна зусім не абавязкова родная, хоць у французаў звычайна супадае)
  • ускінуў крылы птах нязломны, каб Сашын тэрмін завяршыць
    16.01.2023
    Каб яны яшчэ прыдумалі як дарослых навучыць хутка засвойваць іншыя мовы
  • Жыве
    17.01.2023
    Мне учительница беларуского языка привила любовь к Родине, говорила классу читать книги про Костюшко, Калиновского и тогда все стало понятно кто мы и кто наши враги.

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць