Вайна11

ISW: Мінабароны Расіі спрабуе перакласці віну за гібель вайскоўцаў у Макееўцы на прадстаўнікоў ДНР

Зруйнавальны высокадакладны ўдар украінскай сістэмы HIMARS па расійскай базе ў Макееўцы ў навагоднюю ноч выклікаў новую хвалю крытыкі ў адрас расійскага вайсковага кіраўніцтва, пішуць у чарговай зводцы эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Генштаб Украіны паведаміў, што ў выніку ўдару было знішчана да 10 адзінак тэхнікі, але не назваў меркаванай колькасці ахвяр. Дэпартамент стратэгічных камунікацый УСУ раней заяўляў, што ў выніку ўдару па будынку прафтэхвучылішча, дзе знаходзіліся расійскія вайскоўцы, загінулі 400 і пацярпелі 300 чалавек.

Мінабароны Расіі ў панядзелак прызнала факт ўдару і заявіла аб гібелі 63 чалавек.

У ISW лічаць, што расійскае Мінабароны спрабуе перакласці віну за дрэнную арганізацыю забеспячэння бяспекі і сакрэтнасці аперацый на кіраўнікоў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі і саміх мабілізаваных.

Прадстаўнікі «ДНР» паведамілі расійскім СМІ, што прычынай удару стала «высокая сотавая актыўнасць вайскоўцаў» (удар быў меркавана нанесены адразу пасля апоўначы).

«Папярэдне, прычынай трапляння HIMARS паслужыла актыўнае выкарыстанне прыбылымі вайскоўцамі мабільных тэлефонаў. Праціўнік з дапамогай разведвальнага комплексу ECHELON выявіў актыўнасць сотавай сувязі і месцазнаходжанне абанентаў», — сказаў суразмоўца агенцтва ТАСС.

Пракрамлёўскія выданні і некаторыя «ваенкары» заявілі, што расійскія вайскоўцы не павінны недаацэньваць здольнасці Украіны, і заклікалі ўвесці больш строгія правілы выкарыстання мабільных тэлефонаў вайскоўцамі.

У інфармацыйнай прасторы сталі гучаць заклікі пакараць тых, хто вырашыў выкарыстаць будынак ПТВ для размяшчэння базы, а таксама патрабаванні адстаўкі кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна.

Расійскае вайсковае ведамства, магчыма, разлічвала на тое, што ўлады «Данецкай Народнай Рэспублікі» будуць вінаваціць саміх вайскоўцаў у парушэнні правілаў бяспекі, каб зрабіць «ДНР» адказным бокам, робяць выснову эксперты ISW.

Каментары1

  • 100%
    03.01.2023
    Вы чяво,вы чяво ----- бабы то ящо нарожають!

Цяпер чытаюць

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?7

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць