Грамадства3838

Крыніцы: Саўмін даслаў даручэнне дзяржкампаніям стварыць беларускамоўныя версіі сайтаў у прымусовым парадку

Апошнімі тыднямі на сайтах дзяржаўных кантор — ад МТЗ да аблгазаў і гарбудтрэстаў — з'явілася тое, чаго раней у незалежнай Беларусі не было. Беларускамоўныя версіі сайтаў. 

Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць завершаны да 20 студзеня 2023-га, паведамляюць суразмоўцы «Нашай Нівы». 

Гэта патрабаванне Саўміна. 

Беларусамоўныя версіі ўжо займела большасць сайтаў дзяржаўных кампаній — ад будтрэстаў да МТЗ. 

Пры параўнанні архіўных старонак сайтаў з бягучымі бачна, што беларускай мовы раней не было. 

Праўда, абсалютная большасць кампаній падышла да задачы без душы і ўстанавіла кнопку аўтаматычнага гуглаўскага перакладу. 

Нам невядомая прычына прыняцця гэтага рашэння. Яно выглядае дэкаратыўным і нелагічным на фоне агульнага курсу на знішчэнне беларускай мовы і культуры ў лукашэнкаўскай Беларусі. 

Каментары38

  • хх
    16.01.2023
    учора набылі сок Сочный у дзіўнай упакоўцы - адзін бок белы. я канечне разумею, што гэта ў мэтах эканоміі фарбы... але грэшнай справай падумала - а можа напішуць Сочны, а не Сочный? - у Сочны літар менш, значыць і фарбы менш
  • юрась
    16.01.2023
    Улічваючы хуткасць і фармалізм выканання, выглядае што гэта могуць выкарыстоўваць хіба толькі дзеля аргументацыі што быццам у Беларусі не адбываецца гвалтоўная русіфікацыя.
  • Улад
    16.01.2023
    І гэта добра. Зразумела, чаму зараз такія крокі ...:) І ўсё роўна - гэта добра.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць