Усяго патроху

Прадавец «рэліквій святой Еўфрасінні» прадае яшчэ і крэсла Джорджа Вашынгтона

Учора беларускіх інтэрнаўтаў ускалыхнула навіна пра продаж на інтэрнэт-аўкцыёне нібыта рэліквій святой Еўфрасінні Полацкай, якія пры бліжэйшым разглядзе мелі б быць рэліквіямі паўлегендарнай Параскевы Полацкай, а калі дэталёва паглядзелі адмыслоўцы — дакумент, які меў сцвярджаць сапраўднасць рэліквій, аказаўся фальсіфікатам. Ян Рамэйка паглядзеў, што ж яшчэ прадае гэты гандляр.

Аказалася, што акаунт прадаўца на аўкцыёне называецца saintsrelics — «святыя рэліквіі». Акаунт зарэгістраваны 12 снежня 2020 года ў Чарнагорыі. Сайт паказвае, што прадавец мае 148 водгукаў, пры гэтым 100% водгукаў за апошні год — пазітыўныя. Цяжка сказаць, накрутка гэта ці гандляр апраўдаў чаканні пакупнікоў.

«Святыя рэліквіі для продажу манастырам, касцёлам і прыватным калекцыям», — рэкламуе ён сваю дзейнасць у шапцы старонкі.

Акрамя фэйкавай «святой Еўфрасінні», прадавец прапануе «рэліквіі» святога Францішка Асізскага. Праўда, не срэбны каўчэг з косткамі, а маленькі кавалачак косткі ў аправе. І — таксама з дакументам нібыта ад біскупа, які пацвярджае «сапраўднасць» рэліквіі.

Пра іншы кавалачак косткі гандляр сцвярджае, што яна належыць святому Яну Паўлу ІІ. І таксама падмацоўвае гэта «біскупскім дакументам».

Іранічнай дэталлю з’яўляецца тое, што на «біскупскіх граматах» усюды напісана на лаціне Nullo modo licere eas vendere — «Не дазваляецца прадаваць ні ў якім выпадку». Але месцам высылкі рэліквій пазначаны Ватыкан. Відаць, каб дадаць саліднасці.

Але самым дарагім лотам у гандляра saintsrelics з’яўляецца драўлянае крэсла, на якім нібыта сядзеў першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон.

Гандляр і гэта «пацвярджае» дакументам — праўда, ужо не ад біскупа, а нібыта ад кіраўніка лонданскага аукцыённага дома Christie’s. Каштуе драўлянае крэсла 28 тысяч даляраў — неяк танна, як для сапраўднага крэсла Вашынгтона.

Праўда «месцам высылкі» гэтага экспаната пазначаны не Ватыкан, а Іспанія.

Пасля прагляду складваецца ўражанне, што мы маем справу з махляром, які прапануе фэйкавыя «рэліквіі» даверлівым пакупнікам.

Чытайце таксама:

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. Вось чаму

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць