Улада

У жыхаркі Драгічына, памерлай ад пнеўманіі, лабараторна пацверджаны вірус грыпу А(Н1N1)

Гэта першы афіцыйна пацверджаны ў Беларусі выпадак смерці, выкліканай вірусам грыпу А(Н1N1)

У 37‑гадовай жыхаркі Драгічына, памерлай ад пнеўманіі 30 кастрычніка, лабараторна пацверджаны вірус грыпу А(Н1N1).

Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў на прэс‑канферэнцыі ў Брэсце 3 лістапада.

Гэта першы афіцыйна пацверджаны ў Беларусі выпадак смерці, выкліканай вірусам грыпу А(Н1N1).

Паводле слоў Арнаутава, наяўнасць вірусу пацвердзіла першае лабараторнае даследаванне, якое было праведзена вірусалагічнай лабараторыяй Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

«Цяпер матэрыялы знаходзяцца ў нацыянальным цэнтры грыпу Рэспубліканскага навукова‑даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, дзе будуць або пацверджаны вынікі нашых даследаванняў, або адменены», — паведаміў спецыяліст.

Паводле слоў Арнаутава, у дачкі памерлай жанчыны вірус грыпу A(H1N1) пакуль не выяўлены.

Шаснаццацігадовая школьніца праходзіць лячэнне ў стацыянары.

Як паведаміў дзяржаўны санітарны ўрач Драгічынскага раёна Міхаіл Стахейка, 37‑гадовая жыхарка Драгічына, настаўніца Толкаўскай базавай школы, звярнулася па медыцынскую дапамогу 26 кастрычніка. Яна скардзілася на высокую тэмпературу, галаўны боль, слабасць і паведаміла, што захварэла 23 кастрычніка.

У той жа дзень жанчына была шпіталізавана ў Драгічынскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ёй паставілі дыягназ «нешпітальная двухбаковая полісегментарная пнеўманія».

Хворай прызначылі антыбактэрыяльнае і супрацьвіруснае лячэнне. 28 кастрычніка яе кансультавалі тры спецыялісты з Брэста.

Нягледзячы на намаганні медыкаў, 30 кастрычніка ў 1.45 хворая памерла. Праведзенае анатамаванне пацвердзіла пастаўлены медыкамі дыягназ.

Раніцай 30 кастрычніка адпаведныя матэрыялы былі накіраваны ў Брэст для правядзення лабараторных даследаванняў.

Як падкрэсліў Стахейка, устаноўлена, што 10 кастрычніка жанчына знаходзілася ва Украіне, у горадзе Ковелі. У загінулай быў шэраг спадарожных захворванняў, якія маглі ўскладніць цячэнне пнеўманіі.

28 кастрычніка была шпіталізавана 16‑гадовая дачка жанчыны. Яе стан здавальняючы і не выклікае асцярог. 31 кастрычніка ў Брэст у вірусалагічную лабараторыю былі накіраваны аналізы, узятыя ў школьніцы, а таксама ва ўсіх людзей, якія кантактавалі з ёю і яе загінулай маці і ў якіх былі выяўлены сімптомы ВРВІ. На гэты час вынікі лабараторных даследаванняў аналізаў гэтых асоб невядомы.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць