Расійскія войскі пакінулі Новую Кахоўку на Херсоншчыне — Генштаб УСУ
Па стане на 22 сакавіка 2023 года ўсе падраздзяленні расійскай арміі, якія былі размешчаныя ў Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці, пакінулі горад. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Генеральны штаб УСУ.

Фота ілюстрацыйнае
Перад гэтым, паводле звестак украінскага Генштаба, расійскія вайскоўцы абышлі дамы мясцовага насельніцтва з мэтай нажывы. Яны нібыта «канфіскавалі» ў людзей у вялікіх колькасцях бытавую і электронную тэхніку, каштоўнасці, элементы адзення і мабільныя тэлефоны.
Новая Кахоўка знаходзіцца ў Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра, які пакуль кантралюецца расійскімі акупацыйнымі войскамі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары