Да Беларусі набліжаюцца цыклон з Балкан і арктычнае паветра з поўначы
Але іх панаванне будзе нядоўгім.

Балканскі цыклон прыйдзе ў аўторак. Мадэль ECMWF кажа, што накрые снегам захад Беларусі і Вільню, GFS і ICON — што цэнтральную частку краіны.
Таксама чакаецца прарыў арктычнага паветра на поўдзень, у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу ў пачатку наступнага тыдня.
На шчасце, халоднае ўварванне будзе параўнальна хуткаплынным — усяго 2—4 дні, бо халоднае паветра хутка прагрэецца ад ужо цёплай зямлі, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.

«Халады яшчэ вернуцца» — сіноптыкі пра надвор'е на канец сакавіка
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары