Следам за Эрдаганам у інтэрнэце «шпіталізавалі» і прэзідэнта Сербіі Вучыча
Сербскія апазіцыянеры апублікавалі паведамленні пра тое, што Аляксандр Вучыч «экстранна адпраўлены ў бальніцу» і што гэта здарылася «другі раз за дваццаць дзён».

Аляксандр Вучыч. Фота: Kremlin.ru
Сербскія афіцыйныя СМІ абвяргаюць шпіталізацыю прэзідэнта краіны ў Вайскова-медыцынскую акадэмію ў Бялградзе. Сын прэзідэнта Сербіі Даніла Вучыч выказаў падтрымку свайму бацьку: «Тата, я хачу, каб ты быў жывы і здаровы», — напісаў ён у сацсетках.
Раней у інтэрнэце з’явіліся чуткі пра інфаркт турэцкага прэзідэнта Эрдагана, але гэта аказалася няпраўдай.
Каментары