Свет33

Зяленскі ў Гаазе: Мы ўсе хочам бачыць тут іншага Уладзіміра

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы ў Гаазе, дзе знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд заявіў, што хацеў бы бачыць там прэзідэнта Расіі, піша reform.by.

«Безумоўна, мы ўсё хочам бачыць тут іншага Уладзіміра. Мы жадаем бачыць яго ў Гаазе. Таго, хто заслугоўвае быць асуджаным за злачынныя дзеі. І гэта мусіць быць зроблена тут, у сталіцы міжнароднага права. Я ўпэўнены, гэта адбудзецца, калі мы пераможам, а мы пераможам. Мы пераможам не толькі на полі бітвы, не толькі ў барацьбе з гэтай агрэсіяй», — сказаў ён.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што задача свету — справіцца не з канкрэтнай агрэсіяй, а з агрэсіўнай вайной у цэлым.

«Тыя, хто пачаў гэтую вайну, не верылі, што ім давядзецца адказваць за вайну. Але вайна павінна атрымаць прысуд», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Нідэрландам за аказаную ваенную дапамогу. Ён падкрэсліў, што пасляваенны мір можа быць дасягнуты толькі дзякуючы каштоўнасцям: свабодзе, вяршэнству права і г.д.

Ён нагадаў пра тое, што вайна працягваецца 15-ы месяц, адзначыўшы, што за гэты час расійскі бок учыніў сотні тысяч ваенных злачынстваў. Прэзідэнт Украіны таксама нагадаў аб ахвярах рэйса MH-17, які быў збіты над Данбасам у 2014 годзе, сярод якіх было шмат грамадзян Нідэрландаў. Зяленскі прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчання памяць усіх ахвяр расійскага тэрору.

Уладзімір Зяленскі заклікаў адаптаваць досвед Нюрнбергскага трыбунала да сучаснай сітуацыі. Ён заклікаў прымяняць смелыя рашэнні, якія будуць ліквідаваць прабелы ў міжнародным праве.

«Мы не можам дзеля нашых дзяцей і будучыні адступіцца ад ідэяй такога трыбунала. Устойлівасць свету ўзнікае ў выніку паўнавартаснай справядлівасці ў дачыненні да агрэсара. Часам свет баіцца аддаць належнае справядлівасці. Але я хачу заклікаць: не трэба баяцца, агрэсар павінен адчуць усю паўнату правасуддзя, накіраванага супраць яго», — сказаў ён.

І падкрэсліў, што толькі трыбунал можа па-сапраўднаму асудзіць злачынства агрэсіі.

Сёння Уладзімір Зяленскі пачаў візіт у Нідэрланды, ён наведаў Міжнародны крымінальны суд, таксама запланаваныя яго сустрэчы з кіраўніцтвам Нідэрландаў.

Каментары3

  • mikola
    04.05.2023
    zabylisja pra usenarodna abranaga....Jamu tez tam mesca!
  • Ха ха
    04.05.2023
    mikola, не беларусы, вы самі вырашайце свае прабоемы...
  • **
    04.05.2023
    мала хто памятае, як...
    незадоўга да 24.03.22
    фрау меркель тэлефанавала пуціну на прадмет таго, каб пуцін паўплываў на лукашэнку наконт мігрантаў... на што пуцін сказаў - не чапайце беларусаў - яны самі там разбяруцца

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць