Свет88

«Сімвал агрэсіі». У Малдове будуць штрафаваць за георгіеўскія стужкі

Паліцыя Малдовы будзе штрафаваць за нашэнне георгіеўскай стужкі 9 мая, бо Расія выкарыстоўвае яе як сімвал агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік Генеральнага інспектарата паліцыі Віярэл Чарнеўцану, паведамляе NewsMaker.

«Мы ўсе ведаем, што гэтая стужка з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Адштурхоўваючыся ад рэкамендацый Венецыянскай камісіі, якая вельмі выразна канстатавала, што дзеянні ўладаў Рэспублікі Малдова з'яўляюцца апраўданымі, таму што дэманстрацыя сімвалаў, якія выкарыстоўвае армія РФ у цяперашняй вайне, можа стварыць небяспеку беспарадкаў і пагрозу нацыянальнай бяспецы. Гэта значыць, георгіеўская стужка цяпер з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі», — сказаў Чэрнеўцану.

«Што азначае, што ў Малдове забароненая вытворчасць, выкарыстанне, распаўсюджванне і нашэнне гэтага сімвала», — дадаў ён.

Чарнеўцану папярэдзіў, што паліцыя будзе фіксаваць і вывучаць кожнае парушэнне закона аб забароне на нашэнне георгіеўскай стужкі.

Ён адзначыў, што дазволена насіць георгіеўскую стужку толькі тады, калі яна з'яўляецца часткай медаля.

Каментары8

  • санду! санду!
    04.05.2023
    Букварэўскі, ды ў іх там і мовы ўжо сваёй няма 
  • mikola
    04.05.2023
    jak tak ? A jak za-nasy braty ? Im geta ni spadabaeca.
  • Лахта на маршы
    04.05.2023
    Букварэўскі, санду! санду!, Няма, нічога ні ў кога няма, толькі ў вашай Расіі ўсё ёсць, боты. Агрэсія і расійскі фашызм. Сядзіце са сваёй каларадкай дома, штрафаваць і ў турму сажаць трэба за яе.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць