Свет11

На латвійскай мяжы з боку Беларусі адбыўся пажар, падазраюць мігрантаў

У аўторак, 9 мая, каля латвійскай мяжы на беларускім баку адбылося ўзгаранне на тэрыторыі некалькі гектараў, паведаміў 10 мая на пасяджэнні камісіі латвійскага Сейма па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі намеснік начальніка Дзяржаўнай памежнай аховы Івар Рускуліс. І выказаў меркаванне, што гэта можа мець дачыненне да праблемы нелегальнай міграцыі ў ЕС праз Беларусь.

Фота ілюстрацыйнае

Так як тая тэрыторыя, на якой зафіксаваны пажар, фактычна не заселена, то латвійская памежная ахова мяркуе, што прычынай пажару маглі стаць нелегальныя мігранты з краін Азіі і Афрыкі, якія штодня масава спрабуюць трапіць у Латвію, але іх адпраўляюць назад у Беларусь.

Заўважыўшы ўзгаранне, латвійская памежная ахова выклікала дзяржаўную пажарна-выратавальную службу, якая з латвійскага боку забяспечыла аўтацыстэрну для тушэння пажару на выпадак, калі б полымя перакінулася ў Латвію.

«Ёсць высокая рызыка, што такія дзеянні могуць быць зробленыя і на нашым баку. Наўмысна ці не — гэта іншае пытанне», — падкрэсліў Рускуліс.

Паведамляецца, што сёлета латвійскімі памежнікамі папярэджана ўжо 2623 спробы незаконнага перасячэння мяжы, толькі 177 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію з гуманітарных меркаванняў. Учора, 9 мая, спробаў парушэння беларуска-латвійскай дзяржаўнай мяжы было зафіксавана 35.

Каментары1

  • mikola
    10.05.2023
    Azijaty ci afrykancy padpalili......Dzikija ludzi......Ne adukavanyja...........

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць