Грамадства33

У Мінску сталі будаваць платныя велапаркоўкі. Як яны выглядаюць?

Адна з такіх закрытых велапарковак зроблена на дваровай тэрыторыі на вуліцы Каменнагорскай, 62.

У Мінску сталі будаваць платныя велапаркоўкі. Фота: «Мінск-Навіны»

Тут могуць змясціцца пад аховай 40 ровараў альбо сродкаў персанальнай мабільнасці. Паслуга захоўвання адной адзінкі на працягу месяца абыходзіцца карыстальніку ў 12 рублёў, пішуць «Мінск-Навіны».

Займаецца будаўніцтвам прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі». Зазначаецца, што захаванасць маёмасці забяспечана. Звонку і ўнутры ўстаноўлена відэаназіранне. Да таго ж тэхніка застрахаваная дзяржаўным аб'яднаннем на выпадак якіх-небудзь непрадбачаных сітуацый.

Пасля заключэння дагавора ставіцца мабільны дадатак на тэлефон, з дапамогай якога ў будучыні можна самастойна, без наведвання офіса, аплачваць паслугу захоўвання.

Цяпер абсталявана 54 велапаркоўкі, дзе можа захоўвацца 1 643 ровары. На сённяшні дзень занята 1 082 месцы.

Каментары3

  • Ровар
    17.05.2023
    Пенёндзы. Ім патрэбныя толькі мае … правільна. Пенёндзы.
  • Шос
    17.05.2023
    Поставьте туда карбошоссик за 5000€ и посмотрите что будет
  • Ганьба
    17.05.2023
    А памятаеце вось гэта: "Забіраем грошыкі з банкаў, не ходзім у праўладныя крамкі, не кормім рэжым!". Палымяны парыў натхнуўся на неабходнасць захаваць велік, сплаціць крэдыцік і вось гэта ўсё...

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць