Свет33

Еўрасаюз хоча паскорыць уступленне ў яго краін Заходніх Балкан

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у сераду агучыла ініцыятыву, закліканую паскорыць уступленне ў Еўрасаюз дзяржаў заходнебалканскага рэгіёна. Пра гэта яна абвясціла падчас выступу ў сераду на форуме Globsec у Браціславе.

«Сёння я хачу пазнаёміць вас з новай ініцыятывай, каб скарыстацца гэтым важным момантам у рэгіёне. Гэта новы план росту для Заходніх Балкан. Мы хочам развіць прагрэс, дасягнуты за апошнія месяцы. Але мы таксама хочам прынесці некаторыя перавагі сяброўства ў ЕС народам Заходніх Балкан ужо сёння», — сказала фон дэр Ляен.

План росту, які прапануе Еўракамісія, са слоў фон дэр Ляен, грунтуецца на чатырох асновах.

«Па-першае, наблізіць Заходнія Балканы да адзінага рынку ЕС. Па-другое, гэта паглыбленне рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі. Па-трэцяе, паскарэнне фундаментальных рэформаў. І, па-чацвёртае, павелічэнне фондаў падрыхтоўкі да ўступлення», — заявіла еўрачыноўніца.

У пэўным сэнсе гэта новы падыход для Еўрапейскага саюза, падкрэсліла фон дэр Ляен.

«Мы не толькі просім нашых партнёраў зрабіць новыя крокі насустрач нам. Мы таксама робім вялікі крок насустрач. Наша агульная мэта — паскорыць іх шлях у ЕС. І для гэтага мы набліжаем наш Саюз да Заходніх Балканаў», — адзначыла кіраўніца Еўракамісіі.

Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра шэсць балканскіх краін, якія дагэтуль не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза. Маюцца на ўвазе Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Паўночная Македонія, Сербія і Чарнагорыя. Усе яны дэкларуюць сваё жаданне далучыцца да Еўрасаюза і так ці іначай, хоць і ў рознай ступені, да дасягнення гэтай мэты прасунуліся.

На сёння ўсе гэтыя краіны, за выключэннем Косава, маюць афіцыйны статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, Косаву ж замінае пакуль толькі ягонае асаблівае становішча, звязанае з тым, што некаторыя краіны Еўрасаюза афіцыйна не прызнаюць ягонай незалежнасці.

Каментары3

  • Не разумею я іх
    31.05.2023
    Мала жабракоў і скандалістаў кшталту орбана?
  • Праўдаруб
    31.05.2023
    Вельмі кепская ідэя. Гэтыя краіны адна бяднейшая за іншую. Больш-менш гатовая да ўступлення ў ЕС толькі Чарнагорыя. Затым хіба ідзе Сербія, але ў той невырашаныя праблемы з рэгіэнам Косава. Мякедонія таксама ў тэорыі можа пасаваць. Але БіГ і Албаніі да ЕС, як сучаснай Расіі да цывілізаванага свету.

    Няўжо ім мала не надта заможнай Румыніі і Балгарыі ў ЕС?
  • Сярожа
    01.06.2023
    Из Черногории только русских выкинуть перед вступлением.

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць