Спорт11

Гэтыя дзве краіны падалі сумесную заяўку на Еўра-2032. Паміж імі амаль 700 кіламетраў

Нацыянальныя федэрацыі футбола Італіі і Турцыі выступілі з просьбай да УЕФА аб'яднаць іх заяўкі для сумеснага правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе.

uefa.com

УЕФА атрымаў ад федэрацыі футбола Італіі і Турцыі просьбу аб'яднаць іх заяўку на правядзенне Еўра 2032 года, паведамляе uefa.com.

Прыём заявак на правядзенне Еўра-2028 і Еўра-2032 быў ініцыяваны УЕФА ў 2021 годзе. Турцыя падала заяўкі на правядзенне абодвух турніраў, а італьянцы спачатку засяродзілі намаганні на тым, каб атрымаць права правесці турнір у 2032 годзе.

На Еўра-2028 таксама прэтэндуе сумесная заяўка Англіі, Паўночнай Ірландыі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса.

Раней чэмпіянаты Еўропы тройчы праводзіліся ў дзвюх краінах: у 2000 годзе ў Бельгіі і Нідэрландах, у 2008-м у Аўстрыі і Швейцарыі, у 2012-м — у Польшчы і Украіне. Але ўсе гэтыя краіны мяжуюць паміж сабой.

Італія двойчы ў гісторыі праводзіла чэмпіянат Еўропы — у 1968 і 1980 гадах.

Каментары1

  • Žvir
    28.07.2023
    Dobry varyjant. Abedźvie krainy majuć dobryja ūmovy, jak dlia futbolu, tak i zaūziataraū. Kaniečnie ž, ū tym vypadku, kali Maskva nia spalić hety śviet... Bo biez malaha 10 hadoū napieradzie... Sioņnia nichto nie buduje svaje pliany na takuju addalienuju pierspiektyvu...

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць