Свет11

Польшча хоча адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу салдат

Польская Памежная служба папрасіла Мінабароны краіны адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу жаўнераў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Polsat са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў краіны Мацея Вонсіка.

Фота: Twitter / MON / kpr Sławomir Kozioł

Мацей Вонсік на прэс-канферэнцыі 7 жніўня адзначыў, што на мяжы нарастае агрэсія супраць афіцэраў польскай Памежнай службы з боку мігрантаў, якія спрабуюць незаконна прарвацца ў Еўрасаюз з боку Беларусі.

«Трэба сказаць, што ўвесь гэты працэс, без выключэння, арганізаваны беларускімі памежнікамі… Змяняецца характар гэтых парушэнняў, усё больш агрэсіі ў бок польскіх жаўнераў, службоўцаў памежнай аховы, паліцыянтаў. Пастаянна ляцяць бутэлькі, камяні, галіны», — сказаў Вонсік.

Намеснік міністра абвінаваціў беларускі бок у пашкоджанні памежнага плота з выкарыстаннем розных інструментаў. У выніку аднаго з такіх інцыдэнтаў мяжу парушылі 93 мігранты, 88 з якіх былі затрыманыя.

Начальнік памежнай аховы Польшчы генерал Томаш Прага дадаў, што сёлета ўжо зафіксавана 19 тысяч спроб парушэння мяжы. За ўвесь 2022 год іх было менш за 16 тысяч. 

Генерал падкрэсліў, што мігрантаў на мяжу прывозяць кожны дзень.

Каментары1

  • Уцечка на Белсаце
    07.08.2023
    Молодцы поляки

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць