Свет99

Польшча не адновіць пасажырскіх чыгуначных зносін з Беларуссю як мінімум да снежня 2024 года

Паводле інфармацыі польскага рэсурса Rynek Kolejowy, цяпер вядзецца праца над графікам руху на будучы год, які ўступіць у сілу ў сярэдзіне снежня 2023 года. Нават калі ўявіць, што да таго часу МУС Польшчы скасуе забарону на міжнародныя чыгуначныя перавозкі праз Цярэспаль і Кузніцу, то графік, які зацвярджаецца цяпер, усё адно не будзе ўключаць гэтых маршрутаў, піша Most.

Фота: PKP Intercity

Міністэрства інфраструктуры Польшчы ўжо заявіла, што аднаўляць гэтыя маршруты не плануецца. Больш за тое, паводле інфармацыі МУС Польшчы, краіна можа пры неабходнасці неўзабаве спыніць і грузавыя чуганычныя зносіны з Беларуссю.

Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Польшчай былі прыпыненыя ў 2020 годзе ў сувязі з пачаткам пандэміі каранавіруса. Пасля таго ўжо з палітычных абставін гэтыя зносіны не былі адноўленыя і пасля паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі.

Каментары9

  • Acab
    10.08.2023
    Жудасна. Абедзьве сацыялістычныя рэспублікі, бсср і пнр, маюць дзяржчыгункі, якія працуюць "не дзеля грошай". Вось і вынік – дабірайцеся
  • Acab
    10.08.2023
    Чытачы валодаюць высокай сьвядомасьцю будаўнікоў сацыялізму, пераважна ўпадабалі навіну
  • Аанаар
    10.08.2023
    Беларусь падтрымлівае. Гэць усіх прамаскоўскіх!

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць