Boeing 737 MAX авіякампаніі Flydubai ноччу 14 жніўня абслугоўваўся на пероне Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Сёння ноччу ў мінскім аэрапорце абслугоўваўся борт авіякампаніі Flydubai у незвычайнай ліўрэі, паведамляе тэлеграм-канал аэрапорта.
У лістападзе 2022 года, да чэмпіянату свету па футболе ў Катары, авіякампанія прэзентавала новы дызайн на двух сваіх самалётах Boeing 737 MAX 8 у рамках рэгіянальнай партнёрскай праграмы з Асацыяцыяй футбола Аргенціны (АФА).

На футбольнай ліўрэі намаляваныя ўдзельнікі аргенцінскай зборнай. Яе дапаўняе пазнака «Campeon» (чэмпіён) і лагатып AFA з трыма зоркамі.

Пазней, каб адсвяткаваць перамогу зборнай Аргенціны, авіякампанія прэзентавала яшчэ два свае самалёты Boeing 737 MAX 8 ужо ў святочнай, пераможнай ліўрэі.
На новым дызайне намаляваны трафей чэмпіянату свету і нацыянальны сцяг Аргенціны, узняты над камандай-чэмпіёнам.
Каментары