Расійскі рубель прыкметна падаражэў.

Фота: «Наша Ніва»
На пачатку таргоў у Мінску даляр зніжаецца на 3,26 капейкі да 3,1599 беларускага рубля.
Еўра зніжаецца на 2,52 капейкі да 3,48.
Расійскі рубель расце на 4 капейкі да 3,3324 за 100 адзінак.
Кітайскі юань зніжаецца на 6 капеек да 4,3053 за 10 адзінак.
Таргі працягваюцца.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Каментары