Намеснік кіраўніка польскага МУС Мацей Вонсік распавёў у эфіры Польскага радыё пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Ён паведаміў, што цяпер там спакойна, але падкрэсліў, што гэта не выключае магчымай эскалацыі найбліжэйшым часам, піша Deutsche Welle.

Фота: Straz_Graniczna / Twitter
«Мы добра ўмацавалі мяжу: акрамя пабудаванай загароды, якая грае важную ролю, там знаходзіцца 10 тысяч салдат, з якіх 5 тысяч — памежнікі, амаль тысяча — паліцэйскія і 4 тысячы працуюць непасрэдна на мяжы», — заявіў Вонсік.
Таксама кіраўнік МУС нагадаў, што польскія ўлады дамовіліся з краінамі Балтыі ізаляваць Беларусь, зачыніўшы ўсе пераходы «ў выпадку сур'ёзнага інцыдэнту».
Каментары