Свет44

Прэм'ер Эстоніі: Пастаўкам газу ў краіну і інтэрнэту нічога не пагражае. Але мы вельмі сур'ёзна ставімся ды інцыдэнту

Учора ўвечары, адразу пасля вяртання з Фінляндыі ў Эстонію, прэм'ер-міністр Кая Калас склікала нараду, каб абмеркаваць інцыдэнты, звязаныя з газаправодам Balticconnector і падводным камунікацыйным кабелем паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. Брыфінг правялі Дэпартамент замежнай разведкі Эстоніі, цэнтр ваеннай разведкі і паліцыя бяспекі Эстоніі, піша Delfi.ee.

Кая Калас інспектуе Сілы абароны. У ходзе вучэнняў амаль 10 000 рэзервістаў, прыпісаных да структуры сухапутнай абароны, пройдуць паглыбленую падрыхтоўку. «Я выказваю вялікую падзяку ўсім удзельнікам вучэнняў, а таксама ўсім іх блізкім і працадаўцам, якія сваім разуменнем паставіліся да гэтага». Фота з інстаграма Каі Калас

Па словах прэм'ер-міністра, пастаўкам газу ў Эстонію або міжнароднаму інтэрнэт-злучэнню нішто не пагражае, але і Эстонія, і Фінляндыя вельмі сур'ёзна ставяцца да інцыдэнтаў і робяць усё магчымае для высвятлення абставінаў. Пастаўкі газу забяспечваюцца за кошт уласных рэсурсаў Эстоніі і праз Латвію, а няспраўнасць падводнага кабеля сувязі не ўплывае на інтэрнэт-паслугі, дадала прэм'ер-міністр.

«Я знаходжуся ў цесным кантакце з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпа, і сёння падчас тэлефоннай размовы мы абмеркавалі далейшыя крокі. Цэнтральная крымінальная паліцыя Фінляндыі пачала следства аб магчымай дыверсіі на газаправодзе Balticconnector, бо ўцечка адбылася ў эканамічнай зоне Фінляндыі. Эстонія таксама распачала крымінальнае расследаванне з прычыны няспраўнасці кабеля сувязі», — сказала Калас.

Абедзве краіны праінфармавалі саюзнікаў па НАТА і дзяржавы-сябры Еўрапейскага Саюза аб інцыдэнтах. У прэм'ер-міністра Калас адбыліся тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем і генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.

«Мы абмеркавалі неабходнасць і магчымасці ўзмацнення абароны крытычна важнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры», — паведаміла прэм'ер-міністр.

Урад абмяркуе інцыдэнт таксама на кабінетнай нарадзе ў чацвер.

Каментары4

  • бабруйчанін
    11.10.2023
    Типок Вагнерок, ??? Когда за " бацю" братанов мстить начнете? Как дешевого фраера вашего прыгожага вагнера прычысали)))А не в віртуале паражняк гоняць) ))) танныя пантаушчыкі..
  • бабруйчаніе
    11.10.2023
    Гэта ж гэтай Каі мужык зарабіл мільоны $€ на кантрабандзе да рф пад час Вайны..
    З семейнага бюджэта закупяць газ на усю Эстонію магчыма???
  • Анфиса
    11.10.2023
    газопровод местечкового значения :)

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску34

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску34

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць