Свет1515

У Польшчы занепакоіліся працай беларускіх і ўкраінскіх медыкаў. Звязана гэта з працаўладкаваннем падчас пандэміі кавіду

Некалькі спраў у дачыненні да дактароў ужо перададзеныя ў пракуратуру, перадаюць польскія медыя.

Фота: «Наша Ніва»

Акруговая рада Вялікапольскай медыцынскай палаты заявіла, што ўкраінскія і беларускія дактары падчас сваёй працы ў Польшчы не заўсёды належным чынам выконваюць законы аб прафесійнай дзейнасці.

Як перадае партал Medexpress.pl, гаворка ідзе пра факты самапраўнага карыстання законам аб спрошчаным атрыманні дазволу на працу, які ўводзіўся ў Польшчы падчас пандэміі каранавіруса для прыцягнення асоб з нееўрапейскай медыцынскай адукацыяй.

Гэтая норма дазваляла пераважна кандыдатам з Беларусі і Украіны атрымліваць умоўнае права на працу ў польскіх медустановах, практычна цалкам абыходзячы стандартную працэдуру пацвярджэння дыплома аб адукацыі.

«Дактары і медыцынскія работнікі з такіх краін, як Беларусь і Украіна, працягнулі карыстацца спрошчанай працэдурай і пасля заканчэння пандэміі. Закон недасканалы: ён не патрабуе іспыту на веданне польскай мовы, не вызначае крытэраў мінімальнай прафесійнай кваліфікацыі кандыдатаў і не мае дакладнага рэгулявання паўнамоцтваў гэтых умоўных спецыялістаў.

Усё гэта дагэтуль прыводзіць да шматлікіх парушэнняў заканадаўства. Некалькі спраў ужо перададзена ў мясцовую пракуратуру», — паведаміў партал Medexpress.pl са спасылкай на Вялікапольскую медыцынскую палату.

Там адзначылі, што за апошні час у Вялікапольскім ваяводстве былі адмоўлена 73 прэтэндэнтам у спрошчаным ліцэнзаванні і медыцынскім працаўладкаванні. Самая распаўсюджаная прычына адмовы — гэта недастатковае веданне польскай мовы для працы з пацыентамі і вядзення дакументацыі.

Апроч гэтага, нават тыя, каму было адмоўлена ў наданні спрошчанага права на працу, усё адно аказвалі медыцынскія паслугі і ўладкоўваліся ў мясцовыя бальніцы.

У сувязі з гэтым Вялікапольская медыцынская палата прапануе цалкам адмяніць спрошчаны механізм атрымання права на медыцынскую працу ў Польшчы для іншаземцаў не з краін Еўрасаюза.

Каментары15

  • Бобр
    24.10.2023
    Лукашисты из Познани))). Получается не только Буданов с К.Маркса 38 договорился портить жизнь. Это для многих будет крушением всех планов. Данное решение точно вдвое сократит желающих из Беларуси опытных врачей. Не знаю, кто там что нарушил но польский пациент в большинстве рад врачам из Беларуси. Только редкие нацики вымогатели L4 и успокоительных цепляются к нашим врачам
  • Ната
    25.10.2023
    Тое, что тварыцца у Польшы з медобслуживанием цяжка аписаць, бо яно фактычна не истнее. Ад 1 года да 2 трэба чакаць да спецыялистау ( кардыелаг чы акулист ), а вочарадзь на исследования нават и 3 гады ( гастроскопия) . Беларусские доктора самые суменные уважные и высокаквалификаваныя.
  • NFZ
    25.10.2023
    А хто гэтых "парушальнікаў" польскага здароўя ПРЫМАЎ у тыя шпіталі? Польскія дактары? А чаму яны іх прымалі? Сваіх спецыялістаў не стае?

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць