Усяго патроху99

Найлепшым кандытарам у свеце ўпершыню прызнаная жанчына

Імя францужанкі Ніны Мэтаер цяпер назаўсёды ўпісана ў гісторыю кулінарнага мастацтва: яна стала першай у гісторыі жанчынай, якую прызналі найлепшым кандытарам у свеце.

Ніна Мэтаер. Фота: Euronews

Тытул «Найлепшы кандытар у свеце ў 2023 годзе» 35-гадовая францужанка Ніна Мэтаер атрымала на выставе Міжнароднага аб’яднання пекараў і кандытараў у Мюнхене. Пра гэта піша Euronews.

Ніна нарадзілася ў горадзе Ля-Рашэль на захадзе Францыі, вучылася ў прэстыжнай кулінарнай школе Ferrandi ў Парыжы, якая лічыцца адной з самых аўтарытэтных школ кулінарнага мастацтва ў свеце і пачынае сваю гісторыю ў 1920 годзе.

Пасля атрымання адукацыі Мэтаер працавала ў рэстаране Le Meurice, а ў 2015 годзе далучылася да каманды шэф-кухара Жана-Франсуа П’ежа, які хацеў атрымаць дзве зоркі Мішлен для свайго Grand Restaurant. Ніна Мэтаер працавала там на пасадзе шэф-кандытаркі, а праз год рэстаран атрымаў-такі запаветныя мішленаўскія зоркі.

Узнагарода «Найлепшы кандытар у свеце ў 2023 годзе» не першая ў скарбонцы кандытаркі. У 2016-м Ніна атрымала званне «Шэф-кандытар года» па версіі папулярнага кулінарнага часопіса Le Chef, а ў 2017-м такое ж званне прысвоіў ёй рэстаранны гід Gault et Millau, які спаборнічае па ўплывовасці з сусветна вядомым Мішлен.

У сваім інстаграме Ніна выказала падзякі сваім настаўнікам і калегам па працы.

«Гэта ўзнагарода важная для мяне таму, што мая кар’ера пачалася з выпечкі. Я радая прадстаўляць Францыю і ўносіць свой уклад у павышэнне якасці працы пекараў і кандытараў па ўсім свеце», — напісала жанчына.

Міжнароднае аб’яднанне пекараў і кандытараў, на выставе якога Мэтаер атрымала ўзнагароду, было створана ў 1931 годзе. З тых часоў арганізацыя падтрымлівае розныя асацыяцыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, а таксама прасоўвае працу кандытараў і пекараў у свеце.

Каментары9

  • Я тожэ хачу кандытара
    31.10.2023
    Хдзе такія кандытары, ёпцель-мопцель? На Дажынках такіх не паказуюць, і на конкурсах "Сасіска па-беларускі" тожэ. Яснавяльможныя хто знаіць? Аткедава такія?
  • гоблен
    31.10.2023
    Во-во) кондитеры из женщин хорошие получаюцо. Ногти там пилить. А вот физики-ядерщики совсем некудышние, как правило (глумливо ухмыльнулсо)
  • матрешка
    01.11.2023
    пердюманокль (здыміце ма..ды не майткі манокль) : з ля Рашэль оне-с
    з Рашэ.. Рашэ.. ля Рашы... можа таму зляпіла карычневую матрошку?

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч2

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная13

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў18

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць