Эканоміка

На будпляцоўцы «Газпрам-цэнтра» ў Мінску пачаліся мантажныя работы

На будпляцоўцы «Газпрам-цэнтра» ўжо завяршылі раскансервацыю вышыннага будынка і пачалі будаўніча-мантажныя работы, расказала ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

Фота: realt.onliner.by

«На працягу доўгага перыяду часу аб'ект быў закансерваваны. Вялася праца з расійскім бокам аб завяршэнні яго будаўніцтва. У выніку прынята станоўчае рашэнне, — адзначыла чыноўніца. — У жніўні «Газпрам» прыступіў да раскансервацыі вышыннага будынка. Яна ўжо завершаная. Распрацаваны архітэктурны праект, і ўжо прыступілі непасрэдна да будмантажу. Паралельна робіцца карэктаванне праектнай дакументацыі па іншых будынках. Гэта значыць, цяпер сілы сканцэнтраваныя на ўзвядзенні вышыннага дома».

Паводле зацверджанага Лукашэнкам новага тэрміну здачы аб'екта, усе работы маюць завяршыцца да 2027 года.

Першая інфармацыя пра тое, што «Газпрам» плануе пабудаваць у Мінску новы офіс, з'явілася больш за дзесяць гадоў таму — у 2012 годзе. Для будаўніцтва была абраная пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а ў 2014-м пайшоў пад знос аўтавакзал «Маскоўскі», які раней там знаходзіўся.

Будаўнічыя работы на месцы запланаванага «Газпрам-цэнтра» пачаліся ў 2015 годзе, але неўзабаве спыніліся. Пасля іх у 2019 годзе спрабавалі аднавіць, але ў лютым 2021-га ўсе работы зноў прыпынілі. Афіцыйная прычына — рознагалоссе паміж замоўцам і генеральным падрадчыкам.

1 чэрвеня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 162, якім ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» было вызвалена ад выплаты пені за невыкананне тэрмінаў будаўніцтва «Газпрам-цэнтра». Новы дакумент дазволіў будаванне на гэтым месцы бізнэс-апартаментаў, якія «будуць узводзіцца ў адпаведнасці з нормамі і правіламі для адміністрацыйных і жылых памяшканняў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць