Культура11

Што здарылася з Барысавым каменем?

Жыхары Полацка б'юць трывогу: на камені з'явіліся дзіўныя пацёкі. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Высечаныя на легендарным камені крыж і надпісы «ХС НІКА», што азначае «Хрыстос перамагае», і «Госпадзе, памазі рабу сваему Барысу», змянілі колер, каля іх з'явіліся пацёкі. 

У Музеі Сафійскага сабора тлумачаць: гэта не хуліганы, і не з'ява прыроды. Надпіс на камені падмалявалі знарок, «каб было чытэльней».

А гэта нармальна — падмалёўваць помнік? На такое пытанне ў аддзеле культуры Полацкага райвыканкама заявілі, што нічога не чулі пра фарбаванне Барысавага каменя, і абяцалі даслаць на месца спецыяліста, каб ён пабачыў усё на ўласныя вочы.

Барысаў камень унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Таму на любыя дзеянні з ім павінна быць атрымана згода Міністэрства культуры.

Фота: сацыяльныя сеткі

Барысавы камяні — унікальныя помнікі ХІІ стагоддзя, манументальны праект полацкага князя Барыса Усяславіча, пры якім былі выбітыя надпісы на вялізных валунах у розных канцах дзяржавы.

З сямі ці дзясяці — даследчыкі спрачаюцца, якія з камянёў адносіць да «Барысавых», — вядомых валуноў захаваліся тры. Рэшту ўзарвалі ў савецкі перыяд. Але і з захаваных адзін не ў Беларусі, а яшчэ ў ХІХ стагоддзі быў вывезены расійскімі каланізатарамі пад Маскву, у Каломенскае. А той другі, які ў Беларусі, у Друі, расколаты.

Той Барысаў камень, які ляжыць каля полацкага Сафійскага сабора, знайшлі ў Дзвіне прыкладна за 5 кіламетраў ад Полацка, насупраць вёскі Падкасцельцы. Першая спроба выцягнуць на бераг валун з палявога шпату, абхват якога каля васьмі метраў, адбылася яшчэ ў 1889 годзе, але была беспаспяховай. У 1981 годзе да ідэі вярнуліся. Камень перанеслі ў адну з першых беларускіх сталіц. Гэта адзін з самых старажытных помнікаў беларускай дзяржаўнасці — просты і велічны адначасова.

Каментары1

  • Cамотны вандроўнік
    21.11.2023
    Але і з захаваных адзін не ў Беларусі, а яшчэ ў ХІХ стагоддзі быў вывезены расійскімі каланізатарамі пад Маскву, у Каломенскае. 

    Якая дробязная краіна побач!  Вывозяць усё, што змогуць падняць -- ад унітаза да камяня! Жахлівы народзец!

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць