Грамадства33

У Верхнядзвінскім раёне судзяць чыноўніка, які перад тым актыўна падтрымліваў рэжым

Аўтары тэлеграм-канала «Віцебск, я гуляю!» заўважылі, што ў Верхнядзвінскім раённым судзе маюць судзіць Уладзіміра Генадзевіча Кузняцова, які раней займаў у раёне шэраг кіраўнічых пасад. 

Уладзімір Кузняцоў з дзецьмі падчас датэрміновага галасавання на «рэферэндуме» ў лютым 2022 года

Так, у свой час Уладзімір Кузняцоў кіраваў Верхнядзвінскім Дзяржаўным раённым унітарным вытворчым прадпрыемствам ЖКГ і Камунальным вытворчым сельскагаспадарчым прадпрыемствам «Асвейскі» (ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод»).

Будучы кіраўніком, Кузняцоў актыўна выступаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі: быў задзейнічаны ў інфармацыйна-прапагандысцкіх групах райвыканкама, а таксама пазіраваў для раёнкі як удзельнік датэрміновага галасавання на «канстытуцыйным рэферэндуме» ў 2022 годзе.

Цяпер жа мужчына паўстаў перад мясцовым судом па абвінавачанні паводле арт.424 ч. 2 КК РБ (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі».

Каментары3

  • Сашко
    19.11.2023
    Свалата свалату свалочыць. Гэта радасная падзея.
  • Kot
    19.11.2023
    Холопы Лукашенко не против быть им наказаны - на то они и холопы, что принимают его правила игры. Сидят, пишут прошение о помиловании и по выходу с благодарностью идут поднимать очередное убыточное госпредприятие. Даже имея возможность уехать и жить на курорте припеваючи (как Чиж), холоп предпочитает остаться с хозяином.
  • Ваня серебянка.
    19.11.2023
    Побольше дайте этому чыноунику срок в тюрьме. Няхай сядзiць!

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць