Грамадства66

Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку

У сераду Галоўны адміністрацыйны суд Літвы прыняў рашэнне пакінуць у сіле рашэнне аб адмове даць прытулак беларускай актывістцы і кіраўніцы арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач, піша LRT.

Калегія ў складзе трох суддзяў разгледзела апеляцыю Карач на рашэнне суда аб адмове Дэпартамента міграцыі даць ёй прытулак у Літве.

Рашэнне Галоўнага адміністрацыйнага суда Літвы з'яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае. Прадстаўнік суда не стала каментаваць рашэнне, спаслаўшыся на тое, што справы аб даванні прытулку не разглядаюцца публічна.

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне не даваць Карач прытулак, паколькі, на думку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве ўяўляе пагрозу з-за яе сувязяў з расійскай разведкай.

Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў мінулым годзе падала прашэнне аб прадастаўленні прытулку.

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў.

Каментары6

  • Jasne jasne..
    10.01.2024
    Do moskwy!
  • Anatol Starkou
    10.01.2024
    "з-за яе сувязяў з расійскай разведкай"

    Бачыце? А вы ўсё нашага КДБ пужаецеся і ім пужаеце. Кантактаў з расійскай разведкай трэба асцерагацца. Адзін-два кантакты ў год яшчэ можна. Па сабе ведае. Больш чым два ўжо занадта. Літоўцы заўважыць могуць.
  • Сярожа
    10.01.2024
    Да пусть в любимую рашу едет. Она же только русский язык признает.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць