На пасаду старшыні праўлення банка прызначаны Уладзімір Ліхадзіеўскі.

Новы кіраўнік працягне развіццё банка з фокусам на лічбавыя фінансавыя рашэнні для рознічных і карпаратыўных кліентаў, піша прэс-служба банка.
Уладзімір Ліхадзіеўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і БДЭУ. У банкаўскай сферы працуе 30 гадоў, з якіх 11 гадоў — у ВТБ (Беларусь), дзе ў розныя гады адказваў за падтрымку аперацыйнай дзейнасці, курыраваў міжнародныя разлікі і валютныя аперацыі, IT-кірунак, рэалізоўваў буйныя праекты па лічбавай трансфармацыі.
Паведамляецца, што ў ВТБ (Беларусь) абслугоўваецца кожны дзясяты жыхар краіны, а фінансавым партнёрам банк выбралі 17 тысяч кампаній і прадпрымальнікаў краіны.
«Вялікую ўвагу мы ўдзяляем развіццю сеткі аддзяленняў, уключаючы за межамі сталіцы. Мы хочам быць зручнымі для кліентаў, якім неабходна падтрымка нашых спецыялістаў у традыцыйным афлайн-фармаце. Разам з гэтым банк працягвае пераводзіць свае прадукты і сэрвісы ў лічбавыя каналы, павялічваючы іх даступнасць і зручнасць», — падкрэсліў старшыня Уладзімір Ліхадзіеўскі.
ВТБ (Беларусь) працуе на рынку краіны 27 гадоў. Банк уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых фінансавых устаноў краіны па памеры актываў.
На сёння ў ВТБ (Беларусь) ёсць 24 офісы, 55 крэдытных цэнтраў, POS-крэдытаванне ў 160 крамах-партнёрах і анлайн-сэрвісы з доступам да банкаўскіх прадуктаў і паслуг 24/7.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары