Здарэнні77

Гісторыя пра беларуса, які разграміў арэндную кватэру ў Малдове, фэйк

24 студзеня 2024 года на старонках «Нашай Нівы» была апублікаваная навіна пра беларуса Ігара Турцэвіча, які нібыта разграміў арэндную кватэру ў Малдове. На жаль, мы памыліліся, уся гэтая гісторыя была фэйкам.

Як тэкст увогуле з’явіўся на сайце?

У тэлеграм-акаўнт Рэдакцыі звярнулася жанчына, якая прадставілася малдаванкай Карынай Марым, якая здала кватэру беларусу, а той, маўляў, пашкодзіў усё, што толькі можна. У якасці доказаў Карына прадаставіла здымкі разгромленай кватэры, а таксама распіску, нібыта напісаную беларусам — з яго пашпартнымі звесткамі і кантактнай інфармацыяй.

Журналіст «НН» пагутарыў з жанчынай, а таксама паспрабаваў знайсці Ігара Турцэвіча, каб узяць у яго каментар. І тут адбылася наша галоўная памылка — мы палічылі рэальным тэлеграм-акаўнтам Ігара Турцэвіча той акаўнт, які нам «падказала» малдаванка Карына.

Гэты акаўнт адказаў журналісту і ўскосна пацвердзіў датычнасць да гісторыі. У выніку навіна была апублікаваная.

Праз некалькі дзён з Рэдакцыяй звязаўся Ігар Турцэвіч. Ён патлумачыў, што апублікаваная інфармацыя цалкам хлуслівая і што не даваў ніякіх каментароў журналістам.

Мы праверылі — сапраўды і акаўнт псеўда-Турцэвіча, і акаўнт «Карыны» знік, іх проста выдалілі з тэлеграма. На жаль, «Наша Ніва» стала ахвярай чыёйсьці правакацыі і апублікавала непраўдзівую інфармацыю.

Хто такі Ігар Турцэвіч? Гэта беларускі бізнэсмен, які цяпер жыве ва Украіне. Турцэвіч вядомы як заснавальнік сеткі крамаў «Дзверы Беларусі», у якую ўваходзілі сотні аб’ектаў у Беларусі, Украіне, Расіі і Малдове. Апроч таго, ён стварыў у Кіеве клуб Harley-Davidson і з’яўляецца адным з лідараў байкерскага руху.

Прыносім прабачэнні Ігару Турцэвічу і чытачам «Нашай Нівы».

Каментары7

  • ром
    24.01.2024
    настаяшчы бел-чырвона-белы)
    Яуна яшчэ штосьци пра русских мувить... ну и пры грошах))
    и да... палицыя павинна разбирацца... так жа па дэмакратычнаму?
  • Максим Дизайнер
    24.01.2024
    ром

    Согласен!Восточный немец, настоящий патриот. Америки, судя по фото.
  • Кілер троляў
    24.01.2024
    ром, ён з вашых, уласаўскіх

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць