Грамадства

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Беларуску Алену Шабуню, якая ўжо некалькі гадоў жыве за мяжой, выклікалі ў суд Першамайскага раёна Віцебска, паведаміў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Пазней жа ўжо сама Алена паведаміла ў фэйсбуку пра тое, што яе завочна асудзілі па міліцэйскіх пратаколах, аформленых без яе прысутнасці.

«З Першамайскай міліцыі мой стары знаёмы Рыбакоў паведаміў, што мяне будуць судзіць 21.02 у 10.00 у судзе Першамайскага раёна і прыклаў пратаколы, якія складзеныя на мяне без маёй прысутнасці і ведама. Я збіраюся пайсці на суд, шукаю па крамах новую сукенку, якая найбольш падыдзе да такой урачыстай сітуацыі, а тут з іншага боку даносіцца інфармацыя, што суд, аказваецца, адбыўся сёння. Вось дзе невязуха — не паспела», — напісала Алена Шабуня.

Мяркуючы па раскладзе на сайце суда, жанчыну судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах — аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкулы 19.11 і 24.23 КаАП).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць