Вайна1111

«Я твой бацька». У Данецкай вобласці ў баі сышліся сын-украінец і бацька-расіянін, які кінуў яго яшчэ малым

Аляксандр — камандзір экіпажа Bradley, вайсковец 47-й брыгады УСУ. Яго экіпаж падбіў два расійскія танкі. Яго саслужыўцы на аўдзееўскім напрамку ў Данецкай вобласці на Bradley ўступілі ў бой з расійскім танкам і знішчылі яго. Расіяне прызначылі ўзнагароду за знішчэнне кожнага члена ўкраінскага экіпажа — па пяць тысяч долараў. Дзякуючы гэтай вядомасці Аляксандр сустрэўся на фронце са сваім бацькам — танкістам, які ваяваў у складзе расійскіх узброеных сіл. Гісторыю расказала выданне «Настоящее время».

Аляксандр — камандзір экіпажа Bradley, вайсковец 47-й брыгады УСУ. Скрын відэа

Аб украінскім экіпажы Bradley распавялі не толькі ва ўкраінскіх навінах, але і ў расійскіх пабліках. І праз некаторы час Аляксандру патэлефанавалі з невядомага нумара. Голас у трубцы вымавіў: «Я твой бацька». Спачатку Аляксандр падумаў, што гэта жарт, але потым зразумеў, што не. Бацька прапанаваў перайсці на расійскі бок. 

Бацька Аляксандра ваяваў танкістам на баку расійскага войска на тым жа напрамку. Па словах байца УСУ, бацька кінуў яго з маці, калі ён быў зусім маленькім: «Мама — украінка, а ён з Расіі. Ва Украіне ён быццам быў, я мала пра яго ведаю». 

Аляксандру з бацькам давялося сустрэцца ў адным баі. Украінец быў з экіпажам на заданні, калі на іх нечакана выскачыў расійскі танк: «Выехаў танк і стрэліў у бок. Браня вытрымала. Адразу патэлефанаваў бацька». 

Аказалася, што ў тым расійскім танку быў ён. Бацька патэлефанаваў сыну і сказаў, што перастаў страляць, калі зразумеў, хто ў экіпажы Bradley. Аляксандр яму не паверыў: «Мы калі на адкаце былі, па нам усё роўна працавалі далей. Бацькоўскага там не было. Там была выгада. Грошы! Грошы! Грошы!» 

Праз некаторы час Аляксандр даведаўся, што яго бацька загінуў.

«Ён выехаў, тры разы на міне падарваўся і ўжо пачаў гарэць. Экіпаж не ўвесь выбег. Па ходу, ён не змог вылезці і там і застаўся. У кожнага свой лёс. Я добра яго не ведаў, асабліва яго не бачыў. Для мяне гэта не было, што кшталту бацька, што кшталту шкада. Гэта мая праца. Ён абраў свой бок. І ўсё».

Каментары11

  • Вышэй за бога
    13.03.2024
    Вельмi эпшчна. Я твой бацька, Люк.
  • Тэкля
    13.03.2024
    Жыві, хлопча! Ты сапраўдны воін! Перамогі!
  • Оох
    13.03.2024
    А пасля ўкраінцы будуцььдаводзяць, што аніякай грамадзянскай вайны не было ў іх

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць