Грамадства77

Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін

Міністэрства культуры ўнесла змены ў інструкцыю, якая рэгламентуе выпуск, пракат, продаж і рэкламу эратычнай прадукцыі і тавараў сэксуальнага прызначэння. Цяпер дэманстрацыя нетрадыцыйных адносін аднесена да парнаграфіі. Што лічыцца нетрадыцыйнымі адносінамі, Мінкульт таксама вызначыў.

Міністэрства культуры Беларусі аднесла наўмысную дэманстрацыю нетрадыцыйных палавых адносін і палавых паводзін да парнаграфіі, распаўсюджванне якой забаронена.

Што Мінкульт кваліфікуе як нетрадыцыйныя палавыя адносіны? 

Згодна з дакументам, пад гэтым маецца на ўвазе гомасэксуалізм, лесбійскія і бісексуальныя адносіны, паліаморыя, педафілія, заафілія, некрафілія, садызм, мазахізм, вуаерызм (падглядвання за аголенымі людзьмі і (або) людзьмі, якія ўступілі ў сэксуальныя адносіны), эксгібіцыянізм, фетышысцкі трансвестызм (надзяванне адзення супрацьлеглага полу, каб дамагчыся палавога ўзбуджэння), а таксама транссэксуалізм («жаданне жыць і ўспрымацца навакольнымі як асоба супрацьлеглага полу, звычайна суправаджаецца адчуваннем дыскамфорту ад свайго анатамічнага полу або пачуццём недарэчнасці сваёй палавой прыналежнасці»).

Педафілію Мінкульт трактуе як сэксуальныя адносіны паміж людзьмі, адзін з якіх не дасягнуў узросту 18 гадоў, хаця ўзрост сэксуальнай згоды ў Беларусі — 16 гадоў.

Пастанова набудзе моц 12 красавіка.

Каментары7

  • curious
    11.04.2024
    Пытанне для тых, хто ведае ці разумее лепш, чым я. Гэтая змена ўвогуле ж робіць ЛГБТ па-за законам? Два хлопца, якія вырашаць пацалавацца на вуліцы - дэманстрацыя, персона транс, па якой відавочна, што чалавек мяняе пол так сама жадаючы ці не дэманструе гэта. Ці я занадта глыбока гляджу і гэта гаворыць толькі аб медыя? Ці яны самі не разумеюць яшчэ, што зрабілі?
  • Транссексуализм
    11.04.2024
    Насколько я знаю, в Беларуси живут люди, сменившие пол. Их само существование это теперь нарушение закона?
  • министерваство хулитуры
    11.04.2024
    curious, ну што яны могуць разумець? вы ж паглядзіце на твар н̷е̷ ̷о̷б̷р̷е̷м̷е̷н̷е̷н̷н̷ы̷й̷ ̷и̷н̷т̷е̷л̷л̷е̷к̷т̷о̷м̷ т.зв. міністра, які да культуры не мае ніякага дачынення і не можа звязаць 2-х слоў

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні2

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні2

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць