Грамадства3131

«Бегаць на дастаўках і будоўлях не хочацца». Былы беларускі вайсковец не можа знайсці працы па душы ў Польшчы

Сваёй гісторыяй Максім Папкоў падзяліўся ў адной з эмігранцкіх суполак у фэйсбуку.

Ілюстрацыйнае фота: Michael Probst / AP

У суполцы, якая аб'ядноўвае беларусаў Варшавы, 27-гадовы Максім Папкоў падзяліўся гісторыяй пошуку працы. Але не проста працы, а працы па душы.

Па яго словах, у сталіцы Польшчы ён жыве тры з паловай гады. У Беларусі ён скончыў Вайсковую акадэмію і «працаваў вайскоўцам».

Пасля пераезду ў Польшчу мужчына першыя паўгода працаваў на будоўлі. Але такая праца была, па словах Максіма, пеклам. Таму ён вырашыў пашукаць іншую ў сферы, дзе «можна спыніцца, ёсць магчымасць развіцця і добрыя ўмовы».

Але прапаноў было няшмат. Перашкодай была і адсутнасць вопыту працы. У выніку мужчына абраў, як ён піша, «гастранамію», у якой ён адпрацаваў два гады і прайшоў шлях ад памочніка на кухні да піцара.

Спачатку такая работа Максіму падабалася, але цяпер ён не можа яе цярпець, як і «ўсё, што звязана з гастра».

Максім Папкоў Максим Папков Maksim Papkou
Максім Папкоў. Фота: старонка ў Фэйсбуку

Мужчына звольніўся і вырашыў пашукаць працу ў сферы аховы. За месяц пошукаў адзіным варыянтам, куды яго ўзялі, стаў магазін сеткі «Бедронка». Такі варыянт ён называе самым горшым, што можа быць для ахоўніка, і дадае, што «ўсе нармальныя месцы ў ахове зарэзерваваныя для палякаў», а «калі хочаш развівацца ў сферы аховы, то неабходна атрымаць кваліфікацыю» і быць унесеным у спецыяльны рэестр. А такая магчымасць даступная, па словах Максіма, толькі для палякаў.

У выніку, як піша мужчына, ён не ведае, чым займацца. Максіму падаецца, што ён не знойдзе годнай працы. А «бегаць на дастаўках, змываках, прыборках, грузчыках, заводах, будоўлях» яму не хочацца.

У сваім запісе Максім просіць іншых расказаць, дзе яны працуюць і спадзяецца, што, магчыма, «нехта дасць шанец і возьме да сябе на працу». Мужчына абяцае хутка вучыцца, калі праца будзе па душы.

Каментары31

  • гага гагарин
    25.04.2024
    Максимка из тех - военные пожарные мчс охрана - лишь бы ничего не делать
  • huh
    25.04.2024
    Так есть же прекрасное место для вояк - полк Калиновского.
  • Хітры ці недалёкі?
    25.04.2024
    Былы афіцэр у адкрытай інтэрнэт-суполцы прапануе эмігрантам распавядаць лэталі свайго прыватнага жыцця? Гэта альбо тупа, альбо хітра. Усе гэтыя суполкі - 'беларусы такога-та места', перавозка пасылак РБ-ПЛ, пошук працы і кватэр - заўшыўленыя гэбнёй і губазікамі. Вельмі не рэкамендую ў іх сядзець пад сваім імём і распавядаць пра сваё жыццё.

    А таварыш афіцэр хай радуецца, што палякі яго ўвогуле не турнулі дамой за ягоную службу. Трэба было нармальным спецыяльнасцям вучыцца. А то ў войска пайшоў для душы, а цяпер, без цывільнай спецыяльнасці, працу сабе для душы шукае.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць