Спорт33

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

На запыт выдання «Люстэрка» ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта паведамілі, што акрэдытацыя медыя на гульні — прэрагатыва Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а НАК Беларусі на чале з Віктарам Лукашэнкам правоў не пазбаўлены.

«Акрэдытацыя прэсы на Алімпійскія гульні робіцца адпаведным Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) для СМІ на тэрыторыі іх краіны. Таму мы адсылаем вас [з гэтым пытаннем] у НАК Беларусі, дзейнасць якога не прыпыненая, у адрозненне ад Алімпійскага камітэта Расіі (АКР)», — пракаментавалі ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта выдачу акрэдытацыі для асвятлення Алімпійскіх гульняў у Парыжы прапагандысцкім СМІ з Беларусі.

У сталіцу Францыі змогуць паехаць супрацоўнікі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, газеты «Спартыўная панарама», выдання «Прессбол», сайта Sport5.by, прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі і газеты «СБ. Беларусь сегодня». 

Каментары3

  • Acab
    25.06.2024
    Сёньня пільная цэнзаравае вока не пусьціла мой камэнтар пад Сабаленкай, якая ня едзе прамаваць партыю ўрад на Алімпіяду. Я не палянуюся паўтару - сучасныя алімпійскія гульні чысьцюткая палітыка. Ну і пілаваньне бюджэтаў, вядома. На АІ едуць тыя, хто бяз дзяржсэктара не заробіць
  • Пеця
    25.06.2024
    Сустрэньце іх там так, каб самі з'ехалі
  • Вэкнахт!
    26.06.2024
    Дык ганіце іх адтуль цяпер, што за праблемы?!

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць