Грамадства1212

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Зямельны ўчастак з лазняй у вёсцы Мачаны, што належыць належыць Віктару Бабарыку, выстаўлены на продаж на сайце электронных таргоў «Белюразабеспячэнне». На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка».

Улады выставілі на аўкцыён чарговую маёмасць удзельніка прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Віктара Бабарыкі — участак плошчай 0,75 га ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна. Зямля знаходзіцца ў водаахоўнай зоне вадасховішча Вяча.

Пачатковая цана — 152 695 рублёў капеек. Пры наяўнасці ўдзельнікаў таргоў, аўкцыён адбудзецца 31 ліпеня.

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка, які заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які быў кіраўніком выбарчага штаба, былі затрыманыя 18 чэрвеня 2020 года, калі везлі ў ЦВК сабраныя подпісы (тады было ўжо сабрана 368 тысяч подпісаў).

У выніку ЦВК не зарэгістраваў Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты, а праз год, 6 ліпеня 2021 года, яго асудзілі (суддзя Ігар Любавіцкі) да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры і легалізацыю («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. 

@nashanivanews Навіны пра Бабарыку #беларусь #гомель #гомельбеларусь #гомельскаяобласть #могилев #минск #белорусы ♬ Solitude - ¥ves

Эдуарда Бабарыку 5 ліпеня 2023 года асудзілі (суддзя Уладзімір Арэшка) на 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Каментары12

  • Влад
    26.06.2024
    Вот чем заканчивается желание построить хату на крайнем участке.
  • Жора
    26.06.2024
    Чаму "нібыта" атрыманне хабару і адмыванне сродкаў? Ёсць падставы пісаць "нібыта"?
  • *
    26.06.2024
    Янина, вы ня ведалі што так было і да 2020 на Беларусі? Вы не памятаеце ранейшых выбараў? Ці прынцыпова для вас адлік пачынаецца ад 2020? Ды й нейкай там царскай Масковіі. Дарэчы - пры царызме цара не абіралі зусім. Неафіты .....

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць