Катар дапамог украінскай дзяўчынцы Людміле, якая была разлучана з сямʼёй з пачатку вайны, узʼяднацца з мамай. Сустрэча адбыліся ў Мінску на тэрыторыі пасольства Катара.

Скрын відэа
Дзяўчынку завуць Людміла. Калі пачалася вайна, яна з сямʼёй жыла ў Ізюме. Бабуля з дзядулем не далі ёй паехаць з сямʼёй у Польшчу, а пазней яны самі вымушаны былі выехаць у Расію.
Мама Людмілы спрабавала паехаць за дачкою ў Маскву, але яе не пусцілі расійскія памежнікі.

Людміла кажа, што вельмі сумавала па сваіх трох братах, якіх не бачыла два з паловай гады. Цяпер яны з мамай паедуць у Польшчу, у Варшаве яна працягне вучобу ў школе — пойдзе ў 7-ы клас.
Каментары