Вайна11

Зяленскі пра заяву Буданава пра наступ Расіі з поўначы: Яго не так зразумелі

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў заяву кіраўніка ГУР Кірыла Буданава адносна таго, што ў найбліжэйшыя месяцы Расія паспрабуе атакаваць тэрыторыю Украіны з поўначы. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з журналістамі 15 ліпеня, піша «Украінская праўда».

Кірыл Буданаў. Фота: РБК-Украіна

«Я патэлефанаваў пасля гэтай заявы (адносна наступу РФ) генералу Буданаву. І ён сказаў, што трошкі не так яго зразумелі».

Зяленскі растлумачыў, што ён і ваеннае кіраўніцтва лічаць, што на Харкаўшчыне зроблена сур'ёзная праца, каб выключыць магутнае наступленне РФ з поўначы.

З ягоных слоў, УСУ спынілі на гэтым кірунку сцягнутыя з розных участкаў расійскія войскі і гэта «зрабіла немагчымым іх моцнае перагрупаванне, наяўнасць моцнай групоўкі з іншага боку». «Гэта тое, што я маю ад разведак розных нашай дзяржавы», — адзначыў прэзідэнт.

13 ліпеня кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў заявіў, што найбліжэйшыя месяцы Расія, магчыма, паспрабуе атакаваць тэрыторыю Украіны з поўначы.

«Калі я пачну адказваць на гэтае пытанне (пра атаку РФ з поўначы), мы з вамі яшчэ справакуем паніку. Скажам так: праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», — сказаў ён, дадаўшы, што «катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца».

Гэты адказ стаўся пасля пытання журналіста аб тым, ці паўплываюць планы Крамля мабілізаваць 300 тысяч расіянаў на наступ акупантаў на ўсходзе і поўначы ў найбліжэйшыя месяцы.

«Разумееце, гэта такая для мяне трохі анекдатычная сітуацыя. Бо, калі ўсе два гады крычалі, што цяпер з поўначы будзе атака, мы ўсім казалі, што гэтага не будзе. Нічога не было. У той момант, калі мы сказалі, што цяпер будзе атака з поўначы, усё адразу — а можа, не будзе? — адказаў на гэта Буданаў.

Пры гэтым кіраўнік ГУР не стаў удакладняць, пра якія кірункі на поўначы ідзе гаворка.

Каментары1

  • Чаркашкварка
    15.07.2024
    Цыркачу трэба меней умешвацца ў ваенныя справы, бо адзiн раз у лютым 2022 ён ужо прамаргаў жахлiвы наступ з поўначы, бо да апошняга дня не верыў што ён адбудзецца, а верыў больш рбшным брахлiвым пуцiнскiм падсцiлкам.а не сваiм ваенным.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць