Усяго патроху

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

Беларускія арнітолагі адзначаюць прыкметнае павелічэнне колькасці птушанят у чорных буслоў — рэдкага віду, уключанага ў Чырвоную кнігу Беларусі. Пра тое, з чым гэта звязана, і як уплываюць на дэмаграфію чорных буслоў надвор'е і рацыён, гаворыць навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Пакуль у інтэрв'ю расійскаму выданню Sputnik.

Чорныя буслы. Фота: Wikimedia Commons

Чорны бусел засяляе ўсе тыпы лясоў Беларусі. У заказніку «Сярэдняя Прыпяць», размешчаным на поўдні краіны ў пойме Прыпяці, знаходзіцца адзін з ключавых пунктаў гнездавання, там адзначаецца найбольш высокая шчыльнасць птушак на еўрапейскім кантыненце — 25 пар на 100 квадратных кіламетраў.

Сезон кальцавання птушанят сёлета завершаны, і можна падвесці папярэднія вынікі. У 2024-м паспяховасць гнездавання чорнага бусла была беспрэцэдэнтна высокай.

«Сёлета паспяховымі былі 50% пар чорнага бусла, прычым упершыню за апошнія 10 гадоў у рацыёне харчавання птушанят з'явіліся земнаводныя ў дастатковай колькасці», — распавёў Павел Пакуль.

Паводле слоў спецыяліста, такі бэбі-бум здарыўся, у першую чаргу, у сувязі з тым, што дзякуючы ўмовам надвор'я палепшылася харчовая база птушак — з'явілася больш жаб, за якімі не трэба далёка лётаць, як за рыбай.

«Для беларускага чорнага бусла 2014-2019 гады былі дастаткова праблемнымі з-за засухі. У пойме Прыпяці земнаводныя нават не выходзілі на нераст. Палавая спеласць у жаб надыходзіць далёка не на першы год, таму аднаўленне папуляцыі займае значны час.

Як паказваюць запісы камер-пастак, буслы могуць збіраць корм проста пад гнёздамі. У засушлівыя гады чорным буслам стала немагчыма паляваць унізе, што прывяло да змены рацыёну харчавання і вымусіла лётаць па здабычу далёка, нават за 10 кіламетраў, каб злавіць рыбу», — расказаў суразмоўца агенцтва.

У 2019-2020 гадах крызіс у харчаванні чорнага бусла дасягнуў такога ўзроўню, што паспяхова размнажаліся толькі 10% ад усіх пар, якія гняздуюцца ў пойме Прыпяці. Складанасці ў здабычы ежы прымушаюць дарослых чорных буслоў надоўга пакідаць гняздо без нагляду. Гэта ўзмацняе прэсінг драпежнікаў на маладых буслоў.

Паводле слоў спецыяліста, засуха 2015 года ўдарыла па ўсіх, у тым ліку па арланах-белахвостах, якія панадзіліся рабіць налёты на гнёзды з маленькімі буслянятамі, пакуль іх бацькі лёталі на паляванне па рыбу.

«У якасці прыкладу: для белага бусла, які жыве калоніямі, драпежнікі не такія страшныя, бо ў калоніі любы дарослы бусел абароніць птушаня суседзяў. Ды і жыве белы бусел паблізу чалавека, куды буйныя драпежнікі, здольныя панесці бусляня, не залятаюць.

А ў чорнага бусла арэал — гэта лес, пары жывуць тэрытарыяльна, на вялікай адлегласці адна ад адной», — адзначыў арнітолаг.

Цяпер, паводле афіцыйных звестак, у Беларусі жыве ад 950 да 1300 пар чорнага бусла. Ён адносіцца да трэцяй катэгорыі Чырвонай кнігі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць