Грамадства1313

Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Расіі сышла ад мужа-святара да праваслаўнага алігарха

Але гэта не адзіны непрыемны факт у біяграфіі Марыі Львовай-Бяловай.

Maria Lvova-Belova Марыя Львова-Бялова Мария Львова-Белова
Марыя Львова-Бялова. Фота: Mikhail Metzel / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Выданне «Вёрстка» паведаміла, што ўпаўнаважаная па правах дзіцяці ў Расіі Марыя Львова-Бялова сышла ад мужа-святара да праваслаўнага алігарха Канстанціна Малафеева.

Малафееў — заснавальнік тэлеканалу «Царьград» і спонсар вайны ва Украіне. З 2014 года ён знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюза і ЗША.

Пры гэтым афіцыйна Львова-Бялова не развялася са сваім мужам — святаром Паўлам Кагельманам. З ім яна павянчаная і мае дзесяць дзяцей. З іх пяць — прыёмных. Сярод іх і падлетак з Марыупаля.

Марыя Льва-Бялова разам з мужам Паўлам Кагельманам і 9 дзецьмі. Архіўны здымак. Крыніца: тэлеграм-канал Паўла Кагельмана

З той пары, як Львова-Бялова заняла пасаду ўпаўнаважанай па правах дзіцяці ў 2021 годзе, пра яе шматдзетную сям'ю неаднойчы расказвалі СМІ. Сама жанчына пастаянна выказваецца пра традыцыйныя каштоўнасці, веру ў Бога, праваслаўны шлюб і прыёмнае бацькоўства.

Пасля паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну чыноўніца стала адказнай за вываз украінскіх сірот у Расію і іх уладкаванне ў прыёмныя сем'і. У сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на яе арышт па абвінавачанні ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.

Малафееў развёўся са сваёй жонкай летам 2023 года. Першыя здагадкі аб яго рамане з Львовай-Бяловай у СМІ з'явіліся зімой гэтага года. Але толькі 16 ліпеня пара паказалася на людзях разам, калі падчас хрэснага ходу ў Екацярынбургу прайшліся, узяўшыся за рукі.

Канстанцін Малафееў і Марыя Львова-Бялова на прэзентацыі дабрачыннага праекта «Шчаслівае дзяцінства» ў 2023 годзе. Фота: тэлеграм-канал Канстанціна Малафеева

Па інфармацыі крыніц выдання, чыноўніца цяпер жыве асобна ад дзяцей і мужа.

Выданне сцвярджае, што раман Малафеева і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці мог сапсаваць яго адносіны з патрыярхам Кірылам. Але ёсць версія, што прычынай гэтага маглі быць амбіцыі мільярдэра, а яго раман толькі стаў нагодай для аддалення ад Кірыла ўплывовага канкурэнта.

Непрыемныя факты біяграфіі

Знаходжанне ў адносінах з іншым мужчынам пры законным мужы — не адзіны факт, які псуе вобраз прыемнай жанчыны і грамадскай актывісткі.

Яшчэ два гады таму выданне «Блокнот» прыводзіла іншыя непрыемныя факты з мінулага чыноўніцы, якая да таго, як стала амбудсменам, была кіраўніцай разнастайных дабрачынных праектаў у Пензе, што займаліся дапамогай сіротам і інвалідам. Сярод іх пансіянаты «Дом Веранікі» і «Квартал Луі».

Згодна з інфармацыяй «Блокнота», супрацоўнікі і сама Львова-Бялова прымушалі падапечных «Дома Веранікі» з цяжкай інваліднасцю браць крэдыты, матывуючы гэта тым, што бясплатна іх ніхто не будзе лячыць.

Выданне прыводзіць чатыры прыклады смерці цяжка хворых людзей, што знаходзіліся ва ўстановах, за якія адказвала Львова-Бялова. Сцвярджаецца, што прычынай былі негуманнае стаўленне і адсутнасць належнага дагляду.

Каментары13

  • .,;
    25.07.2024
    "Але гэта не адзіны непрыемны факт у біяграфіі Марыі Львовай-Бяловай"

    OnlyFans?
  • Андрусь
    25.07.2024
    Гэта людзі якія прапагандуюць так званыя традыцыйныя каштоўнасці
  • во як тас скрэпненька
    25.07.2024
    .,;, там уся расея сядзіць або на onlyfans, або на пуцінскай кувалдзе.

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

На мяжы з Беларуссю Украіна стварае «кілзону»10

Двух амерыканцаў пераблыталі ў радзільні — яны даведаліся пра гэта выпадкова праз 36 гадоў3

Дзе ў Еўропе найбольш выраслі продажы жылля ў 2025 годзе1

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі4

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта4

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць