Грамадства1717

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі

На мінулагодняй канферэнцыі Новай Беларусі ў Варшаве пытанне альтэрнатыўнага беларускага дакумента, які маглі б атрымліваць беларусы ў выгнанні, у якіх прамінуў тэрмін дзеяння звычайнага пашпарта, быў адным з ключавых. Пасля таго ідэя забуксавала і прайшла праз скандалы, але на сёлетняй канферэнцыі Ціханоўская таксама не абышла яе ўвагай. 

«Калі быў момант, што вось-вось будуць выдадзеныя ўзоры пашпартоў, на цэнтр, які вырабляе пашпарты, пачалася атака. Мы вытрымалі ўдар», — сказала Ціханоўская, маючы на ўвазе скандал з кампаніяй Garsų pasaulis, з якой супрацоўнічаў Аб'яднаны пераходны кабінет і кіраўніцтва якой западозрылі ў кантактах з рэжымам Лукашэнкі.

Цяпер жа, паводле Святланы Ціханоўскай, рэалізацыя праекта працягваецца з новымі кадрамі:

«У нас з’явілася арганізацыя пашпартнага праекта. Быў прызначаны дырэктар, гэта Марыюс Гудэлайціс, ён тут. Вельмі дасведчаны чалавек, які будзе на чале пашпартнага праекта. Праца зрушылася з месца».

Каментары17

  • Адарвірог
    03.08.2024
    Пяты год "лідарства", праца зрушылася з месца. Пашпарт, праўда, ніхто ў руках не трымаў і ніякіх тэрмінаў (на ўзоры, на прызнанне, на пачатак выдачы) няма. Але "зрушылася".
  • Інфляцыя Бюракратыі
    03.08.2024
    Дзякаваць богу, наладзілася справа - новы дырэктар прызначаны.
  • Лёнік Кубракоў
    03.08.2024
    Так, нельга прапусьціць наперад эміграцыйны РАУС, згубіць пераходны сьцяг пераможцаў сацыялістычных спаборніцтваў. Гайда ўначы паспартызаваць насельніцтва Трактарнага Фрунзэнску

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць