Свет88

Германія перакідвае да граніцы з Беларуссю больш за 650 адзінак вайсковай тэхнікі

Ва Узброеных сілах Літвы паведамілі, што нямецкая брыгада 19 жніўня пачала перакідваць больш за 650 адзінак тэхнікі да літоўскага горада Пабрадзе, што недалёка ад мяжы з Беларуссю. 

У Літву на вучэнні прыбываюць вайскоўцы нямецкай брыгады. Фота: kariuomene.lt

Мясцовых просяць не палохацца, калі ўбачаць велізарную калону вайсковай тэхнікі пад Вільняй. Гэта падрыхтоўка да маштабных вучэнняў

Паводле Мінабароны Літвы, з 19 да 22 жніўня вайсковая тэхніка 21-й брыгады нямецкай брыгады падвышанай пільнасці будзе рухацца па дарогах Літвы ад польскай мяжы да палігона ў Пабрадзе.

У рамках вучэнняў Grand Eagle-2/24 нямецкая брыгада перакіне ў Літву па сушы і моры больш за 650 адзінак вайсковай тэхнікі, удакладняе прэс-служба літоўскага войска. 

Мэта вучэнняў сярод іншага — вызначыць, наколькі хутка Бундэсвер зможа пераразмеркаваць свае сілы і далучыцца да літоўскага войска для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы.

Каментары8

  • Малавата будзіт...
    19.08.2024
    У Хітразачосанага адных "басагаловых" 87 тым.... А ішчо у Хрэніна скокі? А ішчо за калючым дротам?
    https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D1%86%D0%B8%D1%8F_%D0%A0%D0%B5%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B8_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C
  • Каровы
    19.08.2024
    Не толькі каровы будуць абосраныя ў Беларусі, ад гэтай навіны і...
  • Ёсік
    19.08.2024
    Паназіраем і паслухаем адмыслоўца сельскай гаспадаркі, памежніка дзейнага, як ён сам сябе назваў, як заўтра пачне квахтаць, якімі брыдкімі словамі пачне называць немцаў, літоўцаў.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць