Грамадства33

Беларус вяртаўся дадому пасля вахты ў Расіі і ледзь не трапіў у працоўнае рабства

Аляксандр не атрымаў поўны разлік і быў змушаны правесці некалькі дзён на вакзале. А потым яго выратаваў цуд.

Фота: «Альтэрнатыва»

Беларус Аляксандр працаваў у Якуцку. Ягоная вахта скончылася ў жніўні, мужчына павінен быў вярнуцца ў Беларусь, але знік. Сваякі забілі трывогу.

25 жніўня Аляксандр знайшоўся — у аддзяленні паліцыі ў Мцэнску Арлоўскай вобласці. Як аказалася, ён ледзь не трапіў у працоўнае рабства, піша «Альтэрнатыва».

Пасля заканчэння вахты беларуса на расійскай фірме адразу не разлічылі. Ён здолеў дабрацца да Масквы, дзе некалькі дзён правёў на вакзале. Там да яго падышоў незнаёмы мужчына, які назваўся Артурам. Ён прапанаваў Аляксандру працу.

Беларус, у якога не было грошай, пагадзіўся папрацаваць — за збор бульбы абяцалі 3500 расійскіх рублёў (прыкладна 125 беларускіх) у дзень. Аляксандра ў выніку прывезлі ў дом да цыганскай сям'і ў пасёлку Вярхоўе Арлоўскай вобласці.

Беларуса выратаваў збег абставінаў. Артур набраў працоўную сілу, але чамусьці працоўны працэс арганізаваць не змог. Аляксандр да працы так і не прыступіў, але яго паспелі збіць. Праз некалькі дзён беларуса адвезлі ў Мцэнск і пакінулі на прыпынку.

Мясцовыя жыхары, даведаўшыся пра сітуацыю Аляксандра, выклікалі паліцыянтаў, тыя пасадзілі беларуса на цягнік у Маскву. На месцы мужчыну сустрэлі і дапамаглі яму з пакупкай білетаў у Беларусь.

Каментары3

  • Машынны Пераклад Мёд дзеля Вачэй
    27.08.2024
    Артур набраў працоўную сілу, але чамусьці працоўны працэс арганізаваць не змог. Аляксандр да працы так і не прыступіў, але яго паспелі збіць. Праз некалькі дзён беларуса адвезлі ў Мцэнск і пакінулі на прыпынку.
  • Любіцелям санкцый
    27.08.2024
    А вы і далей агітуйце за закрыццё межаў і нявыданне віз. Каб і надалей беларусам не заставалася нічога акрамя як ездзіць на рашку.
  • Любіцелям трызнець
    27.08.2024
    Любіцелям санкцый , на рашку масава ездзілі працаваць і да 2020.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць