Грамадства11

Стала вядома, што адкрыюць у ГЗЦ Palazzo замест H&M

У ГЗЦ Palazzo замест H&M адкрыюць фэшн-хол з больш як 30 магазінамі беларускіх брэндаў. Гэтая модная прастора будзе называцца Balance Store.

У ГЗЦ Palazzo неўзабаве з'явіцца модная прастора. На плошчах, якія раней займаў магазін H&M, адкрыецца Balance Store — фэшн-хол, які аб'яднае больш за 30 магазінаў беларускіх брэндаў, піша Onliner. 

Фэшн-хол зойме каля 1350 «квадратаў» на другім паверсе ТРЦ Palazzo. Планіроўка моднай прасторы будзе закальцаванай — каб ніводны брэнд не згубіўся і абавязкова паўстаў перад позіркам наведвальнікаў. У цэнтры запраектавана зона чакання ў выглядзе астраўка з мяккімі канапамі.

У Balance Store будзе шмат жаночага адзення, абутку, бялізны, купальнікаў і аксесуараў. Побач прадставяць мужчынскія брэнды. У кожнай краме прадугледжана індывідуальная прымерачная. Але будзе і адна вялікая зона прымеркі з арт-люстэркамі ў падлогу і месцамі для сэлфі. Тут з'явіцца функцыя выкліку кансультанта. Працаваць гэта будзе так: чалавек выбірае некалькі мадэляў з розных крам і ў прымерачнай па чарзе выклікае прадстаўнікоў брэндаў, каб удакладніць дэталі (пры неабходнасці). Яны ж потым забяруць адзенне назад.

Новую прастору плануюць адкрыць напрыканцы кастрычніка. 

Па словах прадстаўнікоў Balance Store, каля паловы месцаў ужо забраніравана. У прыярытэце — беларускія брэнды, якія рухаюць модную індустрыю наперад. 

H&M закрыла крамы ў Беларусі і Расіі ў 2022 годзе.

Каментары1

  • покупатель
    01.09.2024
    А давайте не будем перепечатывать онлайнерские хайпы по поводу продажи изделий белорусского легпрома. Знаем. Видели. Не в восторге, и более того - нет слов, одни междометия с нецензурщиной.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць