Здарэнні

У Гомелі засудзілі патолагаанатамаў

Суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Уладзімір Лабунец 17 лютага вынес прысуд у дачыненні да кіраўнікоў Гомельскага абласнога патолагаанатамічнага бюро, якія абвінавачваюцца ў атрыманні хабару.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару паўторна, групай асоб па папярэдняй змове) галоўны лекар патолагаанатамічнага бюро прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі, начальнік па медыцынскай частцы — да трох гадоў пазбаўлення волі. Абодва — з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна‑распарадчыя і матэрыяльна‑адказныя пасады тэрмінам на пяць гадоў. Суд таксама вырашыў спагнаць з абвінавачваных у даход дзяржавы сумарна каля 10 млн. рублёў. Прыгавор пакуль не набыў законную моц. Прынамсі адзін абвінавачваны мае намер яго абскардзіць.

У сваім апошнім слове на судзе галоўны лекар патолагаанатамічнага бюро заявіў, што не вінаваты ва ўчыненні злачынстваў, якія яму інкрымінуюцца. Прыводзячы масу доказаў, медработнік запэўніваў суд, што злачынствы ўчыняў начмед, а ён «стаў ахвярай аператыўнага эксперымента КДБ пры падтрымцы начмеда». Галоўны лекар сцвярджае, што ў дачыненні да яго няма ніякіх доказаў, акрамя паказанняў начмеда, а

начмед, у сваю чаргу, «даваў паказанні пад дыктоўку КДБ — каб пазбегнуць адказнасці за ўчыненне злачынстваў».

Крымінальная справа была распачата УКДБ па Гомельскай вобласці ў верасні 2009 года. Работнікі морга падазраваліся ў тым, што прадавалі інфармацыю аб памерлых камерцыйным арганізацыям, якія аказваюць рытуальныя паслугі. Пахавальныя бюро часта апярэджвалі не толькі канкурэнтаў, але і дактароў, міліцыю.

Паводле інфармацыі КДБ, прадстаўнікі гэтых бюро тэлефанавалі родным памерлага, якія яшчэ нічога не ведалі пра няшчасце, прапаноўваючы хутка і нядорага арганізаваць пахаванне.

Пры гэтым яны ўключалі ў кошт паслуг выдаткі, затрачаныя на інфарматараў з морга. Памеры хабараў даходзілі да некалькіх соцень тысяч рублёў. Нярэдка інфармацыя, якой патолагаанатамы дзяліліся з пахавальнымі бюро, з’яўлялася лекарскай таямніцай.

18 студзеня дырэктар адной з гомельскіх фірм па аказанні рытуальных паслуг быў прызнаны вінаватым ў дачы хабару і асуджаны на год абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ён абвінавачваўся ў дачы хабару супрацоўнікам абласнога патолагаанатамічнага бюро за аператыўнае прадастаўленне інфармацыі аб памерлых гамяльчанах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць